Учащиеся 10 и 11 классов СШ №1 познакомились с работой Поставского отделения Департамента охраны

Образование

Пазнаёміліся з аховай

У канцы студзеня ў Пастаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. Яго гасцямі сталі вучні 10 і 11 класаў СШ №1.

Спачатку школьнікаў запрасілі ў актавую залу, дзе камандзір узвода міліцыі прапаршчык Яўгеній Патапчук расказаў пра аддзяленне аховы: якія ў ім існуюць падраздзяленні і чым яны займаюцца, колькі аб’ектаў у раёне знаходзіцца пад пультавой, міліцэйскай і вартавой аховай. Каб у старшакласнікаў склалася больш поўнае ўяўленне пра ўсё, ім паказалі два невялікія відэафільмы — пра дзейнасць Дэпартамента аховы рэспублікі і будні супрацоўнікаў Пастаўскага аддзялення. Трэці фільм апавядаў пра тое, каго запрашаюць на службу ў ахову і якія патрабаванні прад’яўляюцца да кандыдатаў.

Яўгеній Патапчук і Аляксандр Раковіч экіпіруюць школьніка

Затым міліцыянер узвода міліцыі прапаршчык Аляксандр Раковіч пазнаёміў вучняў са зброяй, тэхнічнымі сродкамі і сродкамі абароны супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія дапамагаюць ім ажыццяў­ляць ахоўную дзейнасць, а ў экстранных выпадках — і ўратаваць уласнае жыццё. Сярод прадстаўленага былі пісталеты і аўтамат, устройства для відэа- і аўдыёзапісу «Дазор», металічная каска, супраць­ударны ахоўны шлем, металашукальнік, наручнікі, гумовая палка, бронекамі­зэлька, спецыяльны шчыт і шчыткі для абароны розных частак цела. Расказваючы пра зброю, Аляксандр прыводзіў яе характарыстыкі: баявую скарастрэльнасць, ёмістасць магазіна, пры­цэльную далёкасць выстралаў і інш., пра тэхнічныя сродкі і сродкі абароны — для чаго прызначаны і як выкарыстоўваюцца.

Усё пералічанае школьнікі маглі разгледзець бліжэй і памацаць. Таксама ім прапанавалі прымерыць на сябе поўную экіпіроўку супрацоўніка міліцыі. Ахвотныя зрабіць гэта, хоць і не адразу, але знайшліся. Апошнім пунктам знаёмства вучняў з Пастаўскім аддзяленнем Дэпартамента аховы стала паказальнае выступленне кінолага са службовым сабакам. Чатырохногі ахоўнік парадку прадэманстраваў свае ўменні ў вучэбным кіналагічным гарадку і пры затрыманні ўмоўнага злачынца.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.