В Поставском райисполкоме подвели итоги 2019-го года и обозначили задачи на 2020-й

Местная власть

Год быў няпростым, але не правальным

24 лютага ў райвыканкаме адбылося адкрытае сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2019 годзе і вызначаны задачы на 2020-ты.

Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. У ліку іншых запрошаных на ім прысутнічала намеснік начальніка аддзела па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Галанава.

З дакладам перад прысутнымі выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак. Яна адзначыла, што 2019-ты быў для нашага раёна няпростым: праблемы закранулі многія сферы жыццядзейнасці. У прыватнасці, у працэсе банкруцтва знаходзіліся тры арганізацыі: Варапаеўскі ДАК, Пастаўскае ПМС і Пастаўскі райаграсэрвіс. Па выніках года выкананы 4 прагнозныя паказчыкі: па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі (108,1% пры заданні 106%), уводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў (8 408 м2, заданне — 7 863 м2), росце сярэднямесячнай заработнай платы (776,4 рубля, заданне — 752,3 рубля) і па зніжэнні ўзроўню выдаткаў (яно складзе 5,7% пры планавых 2%).

Галоўная роля ў развіцці эканомікі Пастаўшчыны па-ранейшаму належыць прамысловаму комплексу. Нягледзячы на ліквідацыю Варапаеўскага ДАКа, прамысловымі арганізацыямі летась выраблена прадукцыі на суму 163,1 млн рублёў, або 108,2% у фактычных цэнах. Горш, чым у 2018-м, спрацавалі УП «Завод Беліт» (87,3%) і УП ЖКГ (98%). Нераўнамерная работа прамысловых арганізацый прывяла да таго, што індэкс фізічнага аб’ёму склаўся на ўзроўні 97,7% пры заданні 107%.

У вартасным выражэнні ў 2020 годзе аб’ём вытворчасці павінен скласці 172 млн рублёў (рост — 106%). У на­­туральным выражэнні прагназуецца рост на ўзроў­ні 102%.

У сваім дакладзе Ірына Іванаўна падрабязна прааналізавала работу прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі і будаўніцтва, агучыўшы планы на бягучы год. Асобна спынілася на такіх важных момантах, як выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг, зніжэнне выдаткаў, інвестыцыі, развіццё рознічнага гандлю, занятасць насельніцтва і стварэнне новых рабочых месцаў, а таксама даходная і расходная часткі бюджэту. Значная ўвага ў выступленні была ўдзелена пытанню фарміравання бюджэту раёна на 2020 год, вызначаны задачы для яго паспяховага выканання.

Таксама на пасяджэнні былі заслуханы даклады галоўнага спецыяліста аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Таццяны Васільчанкі і намесніка начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллё­ва-камунальнай гаспадаркі Мікалая Доўманта. Яны паведамілі пра вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2019 годзе і пра выкананне ўстаноўленых заданняў па зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў і пастаўцы адходаў паперы, кардону і шкла для рэспубліканскіх патрэб.

Кожнае з названых вышэй пытанняў абмеркавана з удзелам запрошаных на пасяджэнне. Кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама і арганізацый раёна дадзены канкрэтныя ўказанні па паляпшэнні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця Пастаўшчыны ў 2020 годзе, зацверджаны комплексы мерапрыемстваў па прыцягненні дадатковых даходаў у бюджэт раёна і па эканоміі бюджэтных расходаў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.