Вы спрашивали — мы отвечаем. Как заказать талон на прием к врачу?

Здравоохранение

Заказаць талон – не праблема

Падчас апошняй прамой тэлефоннай лініі кіраўніка раёна паступіў званок ад жыхаркі аграгарадка Хацілы. Зварот тычыўся заказу талонаў на прыём да ўрачоў паліклінікі Пастаўскай ЦРБ. У прыватнасці, заяўніца прасіла, каб на прыём да спецыялістаў жыхарам сельскай мясцовасці выдавалі талоны пад першымі нумарамі, каб потым ім было зручна дабірацца дадому. Пытанне было накіравана на рэагаванне адміністрацыі цэнтральнай райбальніцы. Адказ на яго даў загадчык паліклінікі ЦРБ Міхаіл Петух:

— Заказаць талон на прыём да ўрача ў будныя дні можна з 11.00 да 20.00 па нумары 4-11-57, у суботу — з 9.00 да 15.00 альбо ў любы зручны для вас час на сайце www.talon.by. Пры заказе па тэлефоне прыярытэтам карыстаюцца жыхары сельскай мясцовасці: менавіта ім выдаюцца талоны пад першымі нумарамі ці на той час, які іх задавальняе, а таксама дадатковыя. Напрыклад, запісацца на прыём да акуліста на чацвер вяскоўцы могуць, патэлефанаваўшы ў сераду (па прынцыпе «сёння — на заўтра»), пры адзінай умове, што ўрач-спецыяліст вядзе прыём. Калі жыхары сельскай мясцовасці звяртаюцца па талон асабіста, прыйшоўшы ў рэгістратуру, ён ім выдаецца на той жа дзень. І зноў-такі, калі ўрач вядзе прыём. А каб у пацыентаў не ўзнікала цяжкасцей з тым, як дабрацца дадому, талоны на прыём ім выдаюцца на першую палову дня альбо пад першымі нумарамі на пасляабедзенны час.

А вось у тым выпадку, калі вы прыйшлі на прыём да ўрача агульнай практыкі і ён выявіў захворванне, якое ён не можа вылечыць самастойна, доктар сам запіша вас да вузкага спецыяліста, патэлефанаваўшы ў рэгістратуру. Дата і час прыёму будуць папярэдне ўзгоднены з вамі. Калі ж вяскоўцы жадаюць трапіць да ўрача агульнай практыкі ў паліклініку Пастаўскай ЦРБ, але пры гэтым не замацаваныя за ёй, медыцынская дапамога ім аказваецца толькі пры экстранных і неадкладных выпадках.

Каб пазбегнуць чэргаў у рэгістратуру, зараз арганізуецца працоўнае месца дзяжурнага рэгістратара. Размесціцца яно на першым паверсе паліклінікі, дзе з 7 да 11 раніцы кансультаваць пацыентаў будзе медработнік. Ён дасць рэкамендацыі па выдачы талонаў да вузкіх спецыялістаў, дапаможа скласці маршрут руху, падкажа, дзе атрымаць даведку. Напрыклад, вам неабходна прайсці прафагляд. Дзяжурны рэгістратар параіць, у якой паслядоўнасці з улікам чаргі лепш наведваць спецыялістаў, у якім кабінеце атрымаць заключэнне.

Пры ўзнікненні спрэчных пытанняў ці канфліктных сітуацый звяртайцеся ў прыёмную галоўнага ўрача ЦРБ (4-ы паверх),  у кабінеты №67 (загадчык паліклінікі) і №66 (старшая медыцынская сястра) альбо па нумары 4-19-24.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.