18 марта в малом зале райисполкома состоялось заседание совета районной организации РОО «Белая Русь»

Общество

«Белая Русь» з павагай да ўсіх

18 сакавіка ў малой зале райвыканкама адбылося пасяджэнне савета раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». На парадак дня было вынесена тры пытанні.

Распачалася сустрэча з віншаванняў і ўручэння падарункаў прызёрам агляду-конкурсу на найлепшую пастаноўку работы ў арганізацыйных структурах раённай арганізацыі «Белай Русі». Трэцяе месца ў ім заняла пярвічка Навасёлкаўскай СШ, другое — УП ЖКГ. Пераможцай стала суполка дзіцячага садка «Спадарожнік». Іх старшыні атрымалі дыпломы, грашовыя прэміі і кветкі.

Старшыні пярвічак-прызёраў агляду-конкурсу Таццяна Сарока, Міхаіл Кабайла, Людміла Таразевіч

Пра вынікі работы з моманту правядзення IV справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая адбылася 26 красавіка мінулага года, па сённяшні дзень паведаміла старшыня райарганізацыі Валянціна Ромель. Яна спынілася на асноўных мерапрыемствах, у якіх актыўна ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання. А гэта сацыяльныя праекты, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця жыхароў раёна, умацаванне іх здароўя, падтрымку сям’і і мацярынства, развіццё адукацыі і навукі. Як заўжды, шмат увагі ўдзялялася грамадзянска-патрыятычнай дзейнасці, удзелу ў палітычнай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. «Белая Русь» ахінала клопатам ветэранаў і адзінокіх старых, удзельнічала ў юбілеях калектываў, дзе створаны масавыя пярвічкі райарганізацыі. На асаблівым рахунку — дзеці і таленавітая моладзь.


У радах райарганізацыі – 854 чалавекі, больш чым палова з іх – прадстаўнікі педагагічных калектываў. За 10 месяцаў колькасць членаў арганізацыі павялічылася на 36 чалавек.


— Мы выступаем і арганізатарамі, і спонсарамі, і членамі журы самых разнастайных мерапрыемстваў для простых людзей. Гэта і стварае станоўчы імідж нашага грамадскага аб’яднання, — падсумавала Валянціна Міхайлаўна, перш чым абмеркаваць з членамі савета план мерапрыемстваў на бягучы і наступны гады.

Высока ацаніў работу раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Курто, запрошаны на пасяджэнне ў якасці ганаровага госця. Разам з прысутнымі ён павіншаваў Валянціну Міхайлаўну з прысуджэннем ёй ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».


Сёння «Белая Русь» – адна з самых масавых, магутных і аўтарытэтных грамадскіх арганізацый краіны. Яна дапамагае ў рэалізацыі канкрэтных праектаў, запатрабаваных простымі людзьмі, кансалідуе грамадства.

Валянціна Ромель


Вераніка Філановіч
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.