8 работников котельной участка «Новоселки» УП ЖКХ помогают отапливать дома агрогородка

Общество

Даюць цяпло работнікі кацельні ўчастка «Навасёлкі» УП ЖКГ.

Выпрацоўкай цяпла тут занятыя 8 чалавек. За станам вады сочыць апаратчык водападрыхтоўчай устаноўкі. Яшчэ 2 слесары адказваюць за спраўнасць кацельні і водасетак. Майстар участка — Іван Хаткевіч. Ён, як і амаль усе яго падначаленыя, працуе ў калектыве 15 гадоў — з моманту прыняцця структурнай адзінкі на баланс унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Кацельня змешаная, але ў асноўным працуе на мясцовых відах паліва.

Аператар кацельні Віктар Петрыкевіч здымае паказанні

— Цяпло падаём у жылфонд, які складаецца з васьмі 3-павярховых і двух 2-павярховых дамоў, і ў прыватны сектар па вуліцы Маладзёжнай, — праводзіў экскурсію па сваіх уладаннях Іван Хаткевіч. — Таксама з нашай кацельні цеплавая энергія паступае ў сацыяльныя аб’екты: агульнаадукацыйную і музычную школы, паліклініку, Цэнтр культуры, дзіцячы садок і адміністрацыйны будынак сельскага Савета. За ацяпляльны сезон выкарыстоўваем прыблізна 1 900 кубаметраў дроў. Выходзіць дзесьці 2 прычэпы ў суткі.

Аб’ёмы ўнушальныя, тым больш што палову неабходнага біяпаліва на ўчастку камунальнікі нарыхтоўваюць самастойна. Вялікай падмогай у гэтым слу­жыць механізаваны дрывакол, які тут з’явіўся нядаўна.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.