Александра Жильцова и Матвей Курашевич победили в конкурсной шоу-программе «Неугомонные амуры»

Главное Общество

Са стралой Амура ў сэрцы

У мінулую нядзелю ў раённым Доме культуры панавала Каханне. Тут праходзіла маладзёжная конкурсная шоу-праграма «Неўтаймоўныя амуры».

Як заўсёды, паглядзець на «закаханыя» пары і выбраць з іх самую артыстычную, знаходлівую, таленавітую і абаяльную сабралася вельмі шмат пастаўчан. У глядзельнай зале РДК для ўсіх нават не хапіла пасадачных месцаў, і многія стаялі ў праходах. Кожны, хто прыйшоў у Дом культуры, у фае атрымаў рознакаляровыя жэтоны з парадкавымі нумарамі канкурсантаў для ўдзелу ў глядацкім галасаванні. Разам з тым было і конкурснае журы ў складзе другога сакратара райкама БРСМ Анастасіі Баглікавай, намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце СШ №3 Таццяны Крук і Пастаўскай гімназіі Святланы Жукоўскай, настаўнікаў СШ №1 Святланы Савіцкай і СШ №2 Алены Мачанскай, а таксама старшыні бацькоўскага камітэта СШ №4 Марыны Варабей.

Аляксандра Жыльцова і Мацвей Курашэвіч

Вялі мерапрыемства старшакласнікі чацвёртай школы Юлія Шылько і Ігар Нежавец. Яны па чарзе прадставілі прысутным пары-ўдзельніцы, кожная з якіх мела сваю вялікую групу падтрымкі з ліку аднакласнікаў, настаўнікаў, родных і сяброў. Гонар першай гарадской адстойвалі Лізавета Загурская і Дзяніс Будзь­ко. За другую школу выступалі Караліна Сарока і Раман Цыунель. СШ №3 дэлегавала Аляксандру Жыльцову і Мацвея Курашэвіча, СШ №4 — Юлію Ожаль і Багдана Трошку. Гімназію прадстаўлялі Марыя Рагіня і Уладзіслаў Чатовіч.

Лізавета Загурская і Дзяніс Будзько

Першым выпрабаваннем для ўдзельнікаў быў конкурс «Міжнароднае спатканне». Маладыя людзі расказалі і паказалі, як праходзяць спатканні закаханых у Францыі, Японіі, Беларусі, Грузіі і Ізраілі. Яны не толькі дакладна перадалі атмасферу гэтых краін, дзякуючы ў тым ліку маляўнічым касцюмам і антуражу, але і напоўнілі свае інсцэніроўкі іскрамётным гумарам.

Пакуль журы выстаўляла ацэнкі, а перад гледачамі выступалі саліст узорнай вакальнай студыі «Юніта» Арцём Маргуноў і танцавальны калектыў «Карамелькі», пары за кулісамі рыхтаваліся да наступнага конкурсу — «Запальныя рытмы». У ім трэба было прадставіць сучасныя танцы, прадэманстраваўшы такім чынам свае харэаграфічныя здольнасці.

Юлія Ожаль і Багдан Трошка

Апошні конкурс называўся «Прызнанне ў каханні». Тут ар­ганізатары прапанавалі школь­нікам пафантазіраваць і прызнацца ў гарачых пачуццях вядомым асобам. Імі сталі царыца Клеапатра, актрыса Мэрылін Манро, гімнастка Аліна Кабаева, балерына Мая Плісецкая і касманаўт Валянціна Церашкова. І зноў на сцэне панавалі гумар і выдатная акцёрская ігра як саміх удзельнікаў шоу-праграмы, так і іх памочнікаў з груп падтрымкі.

Караліна Сарока і Раман Цыунель

І вось конкурсы завершаны. Журы адправілася падлічваць балы і галасы гледачоў, увазе якіх тым часам прапанавалі невялікі канцэрт. У ім прынялі ўдзел Арцём Маргуноў і «Карамелькі», тэатральная студыя «Дзіцячы квартал», узорная цыркавая студыя «Каскад», маладыя выканаўцы Лізавета Загурская і Арсеній Леўшын. Яны, а таксама тэатр рук «Экспромт» упрыгожвалі сваімі выступленнямі ўсю конкурсную праграму.

Марыя Рагіня і Уладзіслаў Чатовіч

Нягледзячы на тое, што мерапрыемства доўжылася трэцюю гадзіну, ніхто не пакідаў залу, усе чакалі аб’яўлення пераможцаў. Гэту місію ўзяла на сябе другі сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Баглікава. Яна падзякавала канкурсантам за цудоўныя выступленні і ўручыла ўсім дыпломы ўдзельнікаў і салодкія падарункі — тарты. А затым пад апладысменты прысутных назвала найлепшыя, па меркаванні журы і гледачоў, пары. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся вучням СШ №1 Лізавеце Загурскай і Дзянісу Будзько. А пераможцамі конкурсу сталі старшакласнікі СШ №3 Аляксандра Жыльцова і Мацвей Курашэвіч, якія апярэ­дзілі папярэднюю пару ўсяго на адзін бал.

Алена Шапавалава. Фота аўтара

Видео Натальи Налей 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.