Блины и песни. В воскресенье в Поставах провожали Масленицу (фото, видео)

Культура

З блінамі румянымі, песнямі вясёлымі праводзілі Масленіцу ў мінулую нядзелю ў райцэнтры

Масленічны тыдзень у праваслаўных — апошняя магчымасць перад Вялікім постам павесяліцца ды пажартаваць. У гэты час ужо не ўжываюць мяса, а перавагу аддаюць блінам, запрашаюць на іх сяброў і знаёмых. Што і зрабілі работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна. Асноўная дзея разгарнулася на цэнтральнай плошчы, каля кінатэатра «Ра­дзіма». Музыка, песні вабілі гараджан і гасцей на свята.

На сцэне — казачныя персанажы і камайскі гурт «Вясковы экстрым»

Весялілі гледачоў самадзейныя артысты ўстаноў культуры з Камай, Кураполля, Дунілавіч, Гуты. Спыніўшыся паслу­хаць мелодыі, ніхто не прамінаў магчымасці пачаставацца духмянымі блінцамі, якія ў гэты дзень правілі баль. Традыцыйныя залацістыя і румяныя сімвалы Масленіцы былі прыгатаваны па рэцэптах лукашоўскіх, валкоўскіх, гуцкіх, камайскіх, курапольскіх гаспадынь. На расхоп ішлі бліны з мёдам, джэмам, капустай, каўбасой, мясам, сырам і іншымі начынкамі. Карысталася попытам выпечка. Прысутныя маглі паўдзельнічаць у розных конкурсах, гульнях.


Блінамі частуюць Марына Пусько, Людміла Мелец і Наталля Болт

Дзяцей прывабліваў столік, на якім работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках фінальнага дня акцыі «Адзіны дзень бяспекі» размясцілі свой рыштунак. Можна было прымераць сродкі спецыяльнай абароны, пазнаёміцца з  пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, задаць пытанні. Дарослыя вывучалі асноўныя правілы бяспекі на інтэрактыўнай пляцоўцы. На памяць усе атрымлівалі яркія буклеты.

Шырока былі прадстаўлены вырабы майстроў «Старога млына».

Анна Анішкевіч. Фота аўтара

Відэа Наталлі Налей 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.