Чем занимается отдел кадровой и правовой работы УП ЖКХ Поставского района?

Общество

І кадры размяркуюць, і прававыя пытанні вырашаць

Прыём на працу і звальненне з яе, работа з кадрамі, прававое рэгуляванне пытанняў аказання жыллёва-камунальных паслуг грамадзянам і юрыдычным асобам — асноўныя задачы, якія стаяць перад аддзелам кадравай і прававой работы УП ЖКГ.

Дзмітрый Рысеў і Крысціна Шыліна абмяркоўваюць рабочыя пытанні

Начальнік аддзела Ірына Кабяк і спецыяліст па кадрах Марына Галінская сочаць за захаваннем працоўнага заканадаўства, займаюцца падборкай і расстаноўкай кадраў, стварэннем кадравага рэзерву. Значная ўвага ўдзяляецца прафесійнай падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі рабочых і спецыялістаў прадпрыемства.

Вядучы юрысконсульт Дзмі­трый Рысеў і юрысконсульт Кры­сціна Шыліна адказныя за прававыя пытанні. У прыватнасці, разглядаюць звароты, якія датычацца налічэнняў у жыроўках, якасці аказання паслуг, курыруюць дэбіторскую запазычанасць арганізацый і прадпрыемстваў, разбіраюцца ў іншых юрыдычных нюансах.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.