Делопроизводители Юлия Мороз и Мария Казимерская надели военную форму без колебаний

Важное Приграничье

Жаночая гэта справа – справаводства

Справавода штаба Юлію Мароз і справавода матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Марыю Казімерскую аб’ядноўвае не толькі агульнае месца службы, але і яе сутнасць — работа з дакументамі.

Абедзве ў воінскую часць 74384 уладкаваліся крыху больш за год таму. Кажуць, служба вабіла даўно, таму, калі ў Азёркі перадыслацыравалася падраздзяленне з Валожына, без ваганняў адзелі ваенную форму. За плячыма засталіся псіхалагічнае тэсціраванне, здача фізнарматываў, курсы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, прыняцце прысягі. Зараз у іх — звычайныя армейскія будні, дзе праца сумяшчаецца са страявой і баявой падрыхтоўкамі.

— Спачатку было няпроста, — зазначалі Юлія і Марыя. — Але ў нас надзвычай дружны і добразычлівы калектыў. Дарэчы, не такі ўжо і мужчынскі, як думаюць многія: у часці колькасць мужчын і жанчын прыблізна аднолькавая. Цудоўныя камандзіры.

Юлія Мароз займаецца дакументаабаротам па баявым характары дзейнасці часці: перапісваецца з іншымі ваеннымі структурамі, у тым ліку і з вышэйстаячымі, з цывільнымі арганізацыямі, складае праекты прыказаў. У абавязкі Марыі Казімерскай уваходзіць работа з накладнымі і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне саслужыўцаў. Спачатку працавала ў якасці цывільнага персаналу, а з ліпеня мінулага года стала ваеннаслужачай. Як і Юлія, мае званне сяржанта.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.