Воспитатель яслей-сада №5 г. Поставы Екатерина Кругляк всю себя отдает детям

Важное Образование

У пяты садок, які большасць гараджан ведаюць як «Рамонак», Кацярына прыйшла амаль 9 гадоў назад. Па яе словах, у дзяцінстве марыла стаць спявачкай, пазней зразумела, што хоча працаваць з дзецьмі. Каб рэалізаваць дзве гэтыя мары, паступіла ў Полацкі педагагічны каледж, на музычнае аддзяленне. Але пасля яго заканчэння вакантнай пасады музкіраўніка ў Паставах не знайшлося, і юнай выпускніцы прапанавалі месца выхавальніка ў яслях, дзе затрымалася ажно на 6 гадоў. На працягу іх загадчыца дашкольнай установы Ірына Зубкевіч прыглядалася да дзяўчыны і ўрэшце пераканалася, што тая можа працаваць з дзецьмі іншых узростаў.

Так Кацярына пачала весці малодшую групу, затым — сярэднюю, а цяпер — старэйшую. Таму, чаго не ведала ці не ўмела, вучылася ў працэсе работы ў калег, дапамагалі, падказвалі таксама загадчыца і метадыст садка. Зараз яна выкарыстоўвае ў рабоце розныя методыкі навучання дашкольнікаў і па сваім прафесійным узроўні не саступае вопытным выхавальнікам, што пацвердзіў удзел у конкурсе.

— Я не ставіла перад сабой мэту перамагчы, — расказвала пра прафесійнае спаборніцтва педагогаў Кацярына Кругляк. — Вырашыла проста праверыць свае сілы. Безумоўна, рада таму, што выйграла, бо падрыхтоўцы да конкурсу аддала шмат часу і сіл.

— Каця — як губка: усё ў сябе ўбірае, — зазначае Ірына Зубкевіч. — Калі сказаш ёй нешта зрабіць, зробіць бездакорна. Яе настойлівасць, працавітасць, любоў да дзяцей і прывялі да такога выніку.

Маладая выхавальніца не ўтойвае, што расла ў нядобранадзейнай сям’і. Калі была падлеткам, бацькоў пазбавілі правоў на яе, і дзяўчынка трапіла ў школу-інтэрнат. Менавіта там з’явілася жаданне аддаваць любоў, якой самой вельмі не хапала ў дзяцінстве, іншым дзецям. Цяпер шчодра адорвае ёй не толькі ўласную дачку — пяцікласніцу Аню, але і два дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак з садка, якія таксама сталі роднымі.

Дзеці вельмі тонка адчуваюць шчырыя адносіны да сябе і адпаведным чынам рэагуюць на гэта. Калі для фотаздымка я папрасіла абняць Кацярыну Анатольеўну, маю просьбу пастараліся выканаць усе, прычым вельмі ахвотна. Любяць педагога і былыя выхаванцы, у тым ліку тыя, якія ўжо вучацца ў школе: убачыўшы на вуліцы, з радасцю бягуць да яе. Такія ж добрыя адносіны склаліся з бацькамі дзетак.

Расказваючы пра сваю работу, Кацярына Кругляк прызналася: яна ніводнага разу не пашкадавала, што працуе выхавальнікам.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.