Готовы ли хлеборобы Поставщины к весенним полевым работам?

Важное Сельское хозяйство

Поле чакаць не будзе

Прадказаць, як хутка сёлета распачнуцца веснавыя палявыя работы, складана: сіноптыкі прагназуюць яшчэ мароз. Але трэба настройвацца на тое, што выехаць у поле, напэўна, давядзецца раней, чым звычайна. Ці гатовы да гэтага хлебаробы Пастаўшчыны? На пытанне карэспандэнту «ПК» Анне Анішкевіч адказваюць спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Таццяна Андрэева, намеснік начальніка па раслінаводстве:

— Створаны штаб па падрыхтоўцы і правядзенні пасяўной кампаніі. У яго ўвайшлі кіраўнікі арганізацый, якія ў комплексе вырашаюць на­дзённыя пытанні. Узначальвае штаб старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. У раёне 79 406 гектараў сельгас­угоддзяў. 46 967 з іх — ворныя землі, 32 167 — лугавыя. Структура пасяўных плошчаў вызначана даўно. Пад зерневыя і зернебабовыя адведзена 25 тысяч гектараў. Амаль 11 000 з іх засеялі восенню азімымі.  Маніторынг пасеваў паказаў, што жыта, пшаніца, рапс перазімавалі добра. 4 500 га зоймуць зернебабовыя, 2 350 — лён, 4 500 — кукуруза на сілас, 7 230 — шматгадовыя травы. На 5 720 гектарах трэба правесці падсеў шматгадовых траў. У гэтыя дні да яго прыступілі на сельгаспрадпрыемствах «Дунілавічы-агра» і «Ляхаўшчына-агра». Для павышэння прадукцыйнасці кармавых угоддзяў трэба перазалужыць 4 190 гектараў. На 970 плануем закласці пашу для шматгадовага карыстання. Сёлетняе надвор’е дазволіла на працягу ўсіх зімовых месяцаў выво­зіць на палі арганіку. З дня на дзень выбарачна пачнём падкормку азімых.

Святлана Цімафеева, начальнік дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін:

— Для правядзення веснавой сяўбы патрэбна 3 080 тон насення. Ёсць 3 104, што складае 101% ад неабходнага. Праверана 3 089 тон. Для паляпшэння рэпрадукцыйнага саставу і абнаўлення насеннага фонду гаспадаркі раёна набылі 240 тон якаснага насення высокіх рэпрадукцый яравых зерневых у элітвытворчых гаспадарках: «Хацілы-агра» нашага раёна і «Гастэлаўскае» — Мінскага. Аб’ём падрыхтаванага да рэалізацыі элітнага насення ў ААТ «Хацілы-агра» складае 690 тон.

Валерый Мурза, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці:

— У гаспадарках раёна ёсць 375 трактароў (чатыры новыя «Беларус-1221» набыло ААТ «Хацілы-агра»), з іх 67 — энерганасычаныя. 109 плугоў, 76 культыватараў, 13 камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, 38 камбінаваных пасяўных агрэгатаў, 46 пагрузчыкаў удабрэнняў, 39 раскідвальнікаў арганічных угнаенняў і 41 — мінеральных удабрэнняў. Паставіць іх на лінейку гатоўнасці дапамог райвыканкам, які выдзеліў на пакупку запчастак больш за 300 тысяч рублёў. У гэтыя дні ў гаспадарках праходзіць агляд тэхнікі. На жаль, яе гатоўнасць пакуль не ўсюды 100-працэнтная. Як і ў мінулыя гады, назіраецца кантрастнасць паміж гаспадаркамі. Маніторынг гатоўнасці будзе ладзіцца і ў далейшым. Распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на мінімізацыю расходаў пры правядзенні пасяўной.

Не хапае механізатараў. Ёсць 319,  трэба — 370. Абяцаюць падставіць плячо шэфскія арганізацыі: прамысловыя прадпрыемствы на веснавыя палявыя работы камандзіру­юць 31 чалавека, пасільную дапамогу акажуць 10 навучэнцаў дзяржаўнага каледжа.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.