Лучшие представители поставской молодежи получили паспорта гражданина РБ

Главное Общество

Атрымалі галоўны дакумент

Мець паштарт абавязаны кожны грама­дзянін нашай краіны, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту. Галоўны дакумент не толькі засведчвае асобу ўладальніка, яднае яго і краіну, дае права вандраваць па ўсім свеце, але і змяшчае амаль усе значныя падзеі ў жыцці чалавека. Таму атрыманне пашпарта — важная і запамінальная падзея, асабліва калі гэта адбываецца ва ўрачыстай абстаноўцы.

Менавіта так атрымалі свае першыя пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларусі Лізавета Хіневіч, Злата Падалец (СШ №1), Дар’я Альфер (СШ №3), Караліна Падольская (СШ №4), Аляксандр Есьман (БШ №5), Анастасія Канчаніна, Паліна Кішко, Яна Дзіковіч, Дзмітрый Нікіцін (гімназія), Лізавета Касарэўская (Гуцкая СШ), Ілья Латушкін і Карына Шкорнік (Дунілавіцкая ЯССШ). Гэта адбылося ў рамках Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», якую штогод ла­дзіць ГА «БРСМ».  Усе дзяўчаты і хлопцы з’яўляюцца найлепшымі прадстаўнікамі Пастаўшчыны, маюць значныя дасягненні ў вучобе, спорце і грамадскіх справах.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі пашпарт з рук Юрыя Кісялёва атрымлівае гімназістка Паліна Кішко

— Вы ўжо дабіліся значных поспехаў. Вамі ганарацца бацькі, навучальныя ўстановы і раён, — гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, перш чым уручыць дакумент. — Пашпарт свед­чыць пра прыналежнасць да пэўнай краіны. Дзе б вы ні знайшлі сабе прымяненне: у Беларусі, за яе межамі ці на малой радзіме, — жадаю, каб вы заўсёды ганарыліся сваёй непарыўнай сувяззю з роднай краінай, былі яе годнымі грама­дзянамі, уносілі свой уклад у яе развіццё. 

Шмат шчырых пажаданняў гучала і ад іншых ганаровых гасцей цырымоніі: старшыні савета ветэранаў ракетнай дывізіі Юрыя Копасава, начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Паўла Шыляя, вядучага спецыяліста райарганізацыі РГА «Белая Русь» Вольгі Мацкевіч. Таксама раз­дзяліць з моладдзю значнасць падзеі прыйшлі старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, начальнік аддзела ЗАГС Аніта Несцяровіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Лойка, бацькі, родныя, настаўнікі.

Героямі ўрачыстасці сталі і гімназісткі Кацярына Сідлярэвіч, Ангеліна Сняжкова, Анастасія Фярковіч і Марыя Харэцкая, якім у рамках акцыі былі ўручаны маладзёжныя білеты БРСМ.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.