На Витебщине создаются 7 агропромышленных объединений. Одно из них — на базе Поставского молочного завода

Сельское хозяйство

Курс – на прадукцыйную працу

Згодна з Указам №70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці», які Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лютага бягучага года, на Віцебшчыне ствараюцца 7 аграпрамысловых аб’яднанняў. Адно з іх — на базе Пастаўскага малочнага завода.

У яго склад увайшлі ААТ «Кураполле-агра», «Яна­віца-агра», «Сцяг Перамогі-агра» і сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра». У панядзелак у райвыканкаме адбылося арганізацыйнае пасяджэнне. У яго рабоце ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго намеснікі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты вышэйпералічаных гаспадарак. Алгарытм дзеянняў у рамках прынятага дакумента абазначыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Ён таксама прадставіў кіраўніка пастаўскага аграпрамысловага аб’яднання Канстанціна Гайлеўскага. Канстанцін Генрыхавіч узначальвае ААТ «Камайскі-агра» і мае пэўны вопыт работы ў складзе інтэграцыйнай структуры з Пастаўскім малочным заводам. Дырэктар завода Георгій Касцень па-ранейшаму будзе кіраваць прадпрыемствам.

У прэзідыуме Мікалай Шарснёў, Сяргей Чэпік і Канстанцін Гайлеўскі

Задача аграхолдынгу — стварыць замкнуты цыкл вытворчасці. Дасягнуць высокіх вынікаў магчыма толькі пры рацыянальным выкарыстанні зямель, строгім захаванні тэхналогій на ўсіх этапах вытворчасці і перапрацоўкі, фінансавай дысцыпліны.

Ва ўказе таксама прапісаны меры па замацаванні кадраў на сяле, падтрымцы маладых спецыялістаў. Напрыклад, прадугледжаны прэферэнцыі ў выглядзе павышанай стыпендыі студэнтам, якія будуць вучыцца па мэтавых накіраваннях. Трэба ўзводзіць жыллё, каб забяспечыць ім маладых спецыялістаў і іншых перспектыўных работнікаў. Яшчэ адно новаўвядзенне — хлопцы, якія прыедуць у гаспадаркі па дагаворах мэтавай падрыхтоўкі, па хадайніцтве аблвыканкама будуць прызывацца на службу ў рэзерве. Трэба больш мэтанакіравана працаваць з навучэнцамі профільных класаў аграрнай накіраванасці.

Канстанцін Гайлеўскі падзякаваў старшыням аблвыканкама і райвыканкама за аказаны давер і папрасіў спецыялістаў настроіцца на строгае захаванне дысцыпліны і тэхналогій, прадукцыйную працу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.