«Не бывает незначительных вопросов». Глава района Сергей Чепик ответил на вопросы граждан

Местная власть

Увайсці ў становішча кожнага

5 чалавек звярнуліся да старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Чэпіка падчас прамой тэлефоннай лініі, якая прайшла ў суботу. «Двум з іх дадзены тлумачэнні адразу, па трох зваротах кіраўнік раёна даў даручэнні канкрэтным выканаўцам», — патлумачыла галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццяна Васільчанка.

Адно з тых пытанняў, якія ўзятыя на кантроль і будуць вырашацца ў самы хуткі час, паступіла ад жыхара сельскай мясцовасці. Яно датычыць грэйдзіравання дарогі ў вёсцы Асінагарадок. Два іншыя ўзнялі прадстаўнікі райцэнтра: у першым выпадку заяўнік прасіў высечы кусты каля дома №18 па вуліцы Касманаўтаў, а ў другім — прагучала просьба павялічыць колькасць веласіпедных парковак у Паставах.

Рэзюмуючы вынікі прамой тэлефоннай лініі, кіраўнік раёна падкрэсліў, што не бывае нязначных пытанняў і галоўная задача прадстаўнікоў улады — увайсці ў становішча кожнага чалавека.

Людміла Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.