Нет пластику! В Беларуси утвержден план перехода на экоупаковку

Экология

Час пластыку сыходзіць

У Беларусі зацверджаны план пераходу на экаўпакоўку. Так, з 2021 года прадугледжваецца абмежа­ваць выкарыстанне пластыкавага посуду ва ўстановах грамадскага харчавання. А ўжо сёлета будзе вызначана, які дакладна посуд падлягае забароне. Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў стане абавязковым раздзельны збор адходаў.

Таксама плануецца паступова абмежа­ваць максімальную ўмяшчальнасць палімернай тары для разліву піва і слабаалкагольных напіткаў да 1-го літра ўключна. Такія змены нас чакаюць у наступным годзе. Усё гэта прадугледжана пастановай Саўміна №7 ад 13 студзеня «Аб паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі».

У 2021—2023 гадах павінна быць нала­джана вытворчасць сыравіны для выпуску біяраскладальнай упакоўкі. Улада таксама мае намер падрыхтаваць прапановы па абмежаванні ўвозу ў нашу краіну разнастайных відаў пластыкавай упакоўкі. А ў наступныя два гады павінна з’явіцца дэпазітная (залогавая) сістэма абароту спажывецкай упакоўкі.

Падрыхтавала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.