Никита Залецкий стал победителем республиканского конкурса исследовательских работ по географии

Образование

Галоўнае – жаданне

З 28 лютага па 1 сакавіка ў Мінску прахо­дзіў рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару па геаграфіі. На яго была прадстаўлена 21 работа. Гонар Віцебскай вобласці абаранялі тры вучні з нашага раёна: Мікіта Пурлан (СШ №4 г. Паставы), Дар’я Данілевіч (Пастаўская гімназія) і Мікіта Залецкі (Варапаеўская СШ). Іх выступленні суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі і дадатковымі матэрыяламі. Мікіта Пурлан прывёз з конкурсу дыплом III ступені. А Мікіта Залецкі стаў пераможцам рэспубліканскай канферэнцыі. Дарэчы, ­адзіннацацікласнік ужо другі раз удзельнічаў у навуковым конкурсе на ўзроўні рэспублікі. Так, у 9 класе ён атрымаў дыплом II ступені.

Мікіта — старанны і адказны вучань. Ён неаднаразова ўдзель­нічаў у раённых этапах алімпіяды па біялогіі і геаграфіі. І кожны раз падрабязна разбіраў уласныя памылкі, шукаў тлумачэнні ў кнігах ці навукова-папулярных артыкулах у інтэрнэце. Немалаважную ролю адыгралі і дакументальныя фільмы, якія Мікіта любіць глядзець у вольны час. Словам, не спяшаючыся, крок за крокам ішоў да сваёй мэты. І недарэмна. У гэтым навучальным годзе вучня чакае рэспубліканскі этап алімпіяды па геаграфіі.

— Калі ёсць жаданне, то новыя веды можна атрымліваць пастаянна, — лічыць Мікіта. — Дасканаласці няма межаў. Таму я шмат часу правожу ў бібліятэцы.

З выбарам ВНУ юнак вызначыўся даўно. І, ведаеце, пачутае мяне не здзівіла. Мікіта плануе стаць урачом. Гэта высакародная прафесія, якая прыносіць карысць людзям, запатрабаваная ў любы час. Яшчэ ў пачатку знаёмства заўважыла, што суразмоўца — камунікабельны і таварыскі. Напэўна, удзел у шматлікіх конкурсах і канферэнцыях зрабіў сваю справу. Адзінаццацікласнік пацвердзіў маё меркаванне: агульную мову можна знайсці з любым — патрэбны толькі ўласнае жаданне.

Юнак вельмі любіць падарожнічаць. Калі выдаецца магчымасць, наведвае цікавыя мясціны Беларусі і блізкага замежжа. Так, пабываў у Полацку, Гервятах, Магілёве, Мінску, Рызе… Але найбольш вабіць роднае Варапаева сваёй утульнасцю і цеплынёй. Тут, на яго думку, пануе асаблівая атмасфера. Сёлета на шляху выпускніка шмат выпрабаванняў. Мікіта смела гля­дзіць уперад, не баіцца перашкод і іспытаў. Ведае, што ў яго ёсць апора і падтрымка — любімыя бацькі.

Пажадаем Мікіту поспехаў і ўпэўненасці ў сваіх сілах. Няхай усё задуманае атрымаецца!

Святлана Шафаровіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.