Объявлена республиканская творческая акция, посвященная 80-летию детского писателя Владимира Липского

Культура

Уладзіміру Ліпскаму – 80

Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска, рэдакцыя часопіса «Вясёлка» аб’явілі рэспубліканскую творчую акцыю, прысвечаную 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Знаёмства з яго творчасцю і ёсць галоўная мэта праекта.

Яго ўдзельнікамі могуць стаць дзіцячыя бібліятэкі, дзіцячыя грамадскія і творчыя аб’яднанні, дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Да 31 мая 2020 года ім прапануецца арганізаваць на сваіх пляцоўках мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Ліпскага. Справаздачу і 3-5 здымкаў з мерапрыемства чакаюць па электронным адрасе: vyaselka2011@yandex.ru.

У рамках акцыі таксама пройдзе конкурс малюнкаў, створаных паводле прачытаных твораў  гэтага пісьменніка «Верны сябар дзяцей». Да ­ўдзелу запрашаюцца чытачы дзіцячых бібліятэк 8—15 гадоў. Кожная работа павінна мець назву, а таксама паведамленне, па якім творы яна зроблена. Адзін удзельнік можа прадставіць на конкурс адну творчую работу. Іх трэба даслаць да 20 красавіка. Вынікі будуць падведзены да 30 красавіка. Пераможцаў вызначыць журы на чале з самім Ула­дзімірам Ліпскім. Іх узнагародзяць дыпломамі і падарункамі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 8—11 і 12—15 гадоў.

Арганізатары праекта спадзяюцца, што іх ініцыятыву падтрымаюць усе бібліятэкі Беларусі, клубныя і дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні.

Як правільна афармляць заяўку на ўдзел

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(017) 200-91-90.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.