Подведены итоги районного этапа конкурса рисунков на экологическую тематику

Экология

Экалогія вачыма дзяцей

Каб сфарміраваць экалагічную культуру ў маленькіх беларусаў, выхаваць у іх беражлівае стаўленне да прыроды, Мінпрыроды штогод праводзіць рэспубліканскі конкурс на найлепшы дзіцячы малюнак на адпаведную тэматыку. Арганізацыйны камітэт падвёў вынікі першага, раённага, этапа конкурсу.

На абласны этап адабрана 8 работ. Аўтары ўсіх малюнкаў — вучні дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера.

Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера дэманструюць работы, адабраныя на абласны этап конкурсу

— Да разгляду прымаліся работы ў любой тэхніцы выканання, якія паказвалі тэму беражлівых адносін да ўсяго жывога, захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, аховы навакольнага асяроддзя і ашчаднага выкарыстання прыродных рэсурсаў, — расказваў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Лысёнак, які ўзначаліў арганізацыйны камітэт. — Улічваліся паўната раскрыцця тэмы, выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу. Канешне, мастацкі ўзровень работ вучняў профільнай школы выгадна адрозніваўся ад работ іншых: адчуваюцца цікавая фарбавая палітра, глыбіня думкі і яе прыгожае ўвасабленне.

Работы-пераможцы сапраўды маляўнічыя і арыгінальныя. Адны дзеці адлюстравалі на паперы родную прыроду, другія — лясныя пажары і тэхнагенныя катастрофы, трэція — нацюрморт з глыбокім сэнсам. Два ўдзельнікі конкурсу паспрабавалі сябе ў тэхніцы плаката.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.