«Поклонимся великим тем годам»: Отец Рышарда Сеганкевича неоднократно вспоминал фронтовую жизнь…

75 лет Победы

Хацеў бы распытаць, ды позна

Мой тата, Альфонс Тамашавіч Сеганкевіч, нарадзіўся ў 1917 годзе ў вёсцы Гліншчына Дунілавіцкага сельсавета. У той час гэта тэрыторыя, як кажуць у народзе, была пад Польшчай. Сялянскае жыццё нічым не адрознівалася ад сучаснага: сеялі і ўбіралі ўраджай, даглядалі жывёлу, хлопцы прызыўнога ўзросту служылі ў войску.

У 20-гадовым узросце трапіў у 23-і полк Гродзенскіх уланаў, які стаяў у нашым райцэнтры, і Альфонс Сеганкевіч. Служыць падабалася. Успамінаў, як выязджалі на вучэнні, купалі коней у рацэ Дзісенцы, у вёсцы Васіліны знаёміліся з дзяўчатамі. У нашым сямейным фотаальбоме і сёння захоўваецца здымак, на ім — баць­ка прымае ўдзел у дэфіля­дзе (Паставы, 1939 г.). У гэтым жа годзе пачалася Другая сусветная вайна і ён разам з іншымі салдатамі быў накіраваны на абарону Варшавы. Аднак сілы былі няроўнымі, і польскія войскі пачалі адыходзіць на ранейшае месца дыслакацыі. Неўзабаве тата вярнуўся дадому і ажаніўся.

Унучкі Рышарда Сеганкевіча Дар’я і Ксенія разглядваюць фотаздымак і медалі свайго прадзядулі Альфонса Тамашавіча Сеганкевіча

Сямейнае жыццё было нядоўгім: у 1944-м тату мабілізавалі на фронт. Службу праходзіў у 1-м Пражскім палку пяхоты. Воінскае фарміраванне вызваляла Прагу, змагалася пад Міраслаўцам, фарсіравала Одэр і Віслу, удзельнічала ва ўзяцці Берліна. У 1945 годзе бацька быў цяжка паранены падчас наступлення. Пазней расказваў, што ў той момант адчуў моцны штуршок у правае плячо і адразу ж упаў дагары. Бачыў, як ненатуральна ляжыць рука, як з яе пульсуе кроў, але нічога не мог зрабіць. Апрытомнеў толькі ў палявым шпіталі, ад гарачкі калаціла не толькі яго, але і ложак.

Парад у Паставах, 1939 г.

:, расказваў пра яго нам, сваім дзецям: як спалі ў акопах, мыліся ў франтавой лазні летняй вадой, недаядалі падчас адступленняў… Але ў той час я яшчэ не разумеў каштоўнасці тых размоў, нічога не запамінаў, ні пра што не распытваў. І зараз вельмі пра гэта шкадую.

Рышард Сеганкевіч, г. Паставы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.