ТЦСОН и Белпочта предлагает пожилым людям помощь в период эпидемии коронавируса

Важное Общество

Пажылым – прадукты дадому

Па-ранейшаму ў сувязі з каранавірусам надзённай застаецца тэма эпідэмічнай абстаноўкі. Медыкі рэкамендуюць, асабліва пажылым, не наведваць месцы масавага скаплення людзей, захоўваць меры засцярогі.

У сувязі з гэтым работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гатовы аказаць дапамогу пажылым грамадзянам па набыцці і дастаўцы дадому прадуктаў харчавання, лякарстваў.

— На абслугоўванні ТЦСАН знаходзяцца 944 адзінокія і адзінокапражываючыя, з іх 97 — інваліды, — расказвала намеснік дырэктара ТЦСАН Марыя Ракоўская. — Пра іх, акрамя нашых сацыяльных работнікаў, больш няма каму паклапаціцца. Гэтым часам мы стараемся ўдзя­ляць асаблівую ўвагу сваім падапечным. На нашу дапамогу могуць разліч­ваць і іншыя людзі пажылога ўзросту. Заяўкі на дастаўку прадуктаў і лякарстваў прымаюцца па тэлефонах у Паставах: 2-06-40, 2-06-50, 2-40-64, 2-40-60 (з 17 да 18 гадзін), Варапаеве — 2-40-66, Лынтупах — 2-02-31. У суботу і нядзелю — 2-40-64 (з 9 да 14 га­дзін).

З 23 сакавіка РУП «Белпошта» рэкамендуе пенсіянерам атрымліваць пенсію дома (паштальён даставіць у вызначаны час) і на месцы аплачваць камунальныя паслугі.  Заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) дома Вы можаце падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне-154.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.