«Поступи правильно — поступи к нам!» Чем живет Поставский колледж последние недели?

Образование

Аператыўна і інфарматыўна

«Поступи правильно — поступи к нам!» Такі заклік нядаўна ўбачыла ў афіцыйнай групе Пастаўскага дзяржаўнага каледжа ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Старонка зацікавіла адразу. Навіны ў ёй публікуюцца з зайздросным пастаянствам, кожная суправа­джаецца здымкамі з месца падзей. Уба­чыць можна і ўсе дасягненні навучэнцаў і педагогаў — фатаграфіі ўсемагчымых дыпломаў, грамат, медалёў і кубкаў таксама часта мільгацяць у стужцы навін.

Колькасць падпісчыкаў групы — больш за 700 чалавек. Папулярны і сайт каледжа, дзе таксама шмат інфармацыі пра дзейнасць навучальнай установы. Прычым звесткі карысныя і цікавыя не толькі для цяперашніх навучэнцаў, але і для будучых абітурыентаў. І група, і сайт — своеасаблівы летапіс падзей. Усё навуковае, грамадскае, творчае, спартыўнае жыццё каледжа тут як на далоні! Гэта дае плён у плане прафарыентацыйнай работы для старшакласнікаў. Яркія інфарматыўныя фотаздымкі са шматлікіх мерапрыемстваў — куды больш эфектыўныя «агітатары», чым сухія факты ў дапаможніках для абітурыентаў.

Чым пастаўскі каледж жыў апошнія тыдні? Давайце разам пагартаем стужку навін!

Напрыканцы лютага ў навучальнай установе адкрылася выстава-агляд інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і іх педагогаў. На ёй былі прадстаўлены экспанаты, распрацаваныя на занятках аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнага профілю (кіраўнікі — Аляксей Харкоў, ДзмітрыйМіхасёнак, Пётр Шумуліоніс). Найлепшыя экспанаты дэманструюцца на выставе ў Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі.

Зборная каманда каледжа заняла 2-е месца на занальных абласных спаборніцтвах па валейболе сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэднеспецыяльнай адукацыі. Турнір нядаўна прайшоў у Глыбокім.

Па выніках 2019 года каледж узнагароджаны дыпломам ІІ ступені Пастаўскага райвыканкама за найлепшую пастаноўку фізкультурна-масавай работы сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

У рамках «Школы актыўнага грамадзяніна» ў каледжы адбылося мерапрыемства «Свяшчэннаму абавязку мы будзем верныя». У ім удзельнічалі ваенны камісар Пастаўскага раёна Мікалай Кулік і намеснік пракурора Ігар Ластоўскі. Разглядаліся і абмяркоўваліся такія тэмы, як «Абарона Рэспублікі Беларусь — абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Беларусі», «Падрыхтоўка ваенных кадраў», «Адказнасць за ўкланенне ад воінскай службы».

4 сакавіка каманда каледжа пабывала ў Полацку на занальным туры абласнога конкурсу агітбрыгад вучнёўскай і студэнцкай моладзі «Будучыня — гэта моладзь. Будучыня — гэта прафесіяналы». Падвядзенне вынікаў адбудзецца напрыканцы месяца.

Іна Сняжкова
Фота са старонкі каледжа «ВКонтакте»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.