Поздравление с Днем белорусской милиции!

Безопасность

Са святам!

Паважаныя супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, ветэраны міліцыі! Шчыра віншуем вас з Днём беларускай міліцыі!

Гэта свята мае глыбокія гістарычныя карані, і ва ўсе часы на міліцыю была ўскладзена адна з галоўных задач — забяспечваць грамадскі парадак, спакой і бяспеку людзей. Нават у самыя складаныя перыяды, якія перажывала грамадства, ахоўнікі правапарадку імкнуліся выканаць яе з усёй адказнасцю, так, як таго патрабуюць службовы абавязак, гонар прадстаўніка ўнутраных спраў.

Фота з архіва «ПК»

З года ў год пастаўскія міліцыянеры дабіваюцца новых поспехаў, дзякуючы якім захоўваюцца стабільнасць, правапарадак, няўхільна растуць прэстыж супрацоўніка міліцыі і давер да яго грамадзян. Сардэчна віншуем вас, вашых родных і блізкіх з прафесійным святам! Жадаем высокіх дасягненняў у службовай дзейнасці, сямейнага дабрабыту, моцнага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.