Работники экологической лаборатории ЖКХ следят за качеством воды и биотоплива

Общество

Сочаць за якасцю вады і біяпаліва

На пытанне, колькі ў пітной вадзе ўтрымліваецца жалеза, сульфатаў, нітратаў, арганікі, а галоўнае, ці адпавядае яна ДАСТу, заўсёды адкажуць работнікі экалагічнай лабараторыі УП ЖКГ.

Яна размяшчаецца па вуліцы Варашылава ў райцэнтры. Якасць вады тут даследуюць 4 лабаранты хіманалізу, узначальвае калектыў Святлана Зуева. Ад мноства «шкляначак», якія яны выкарыстоўваюць у сваёй рабоце, разбягаюцца вочы. Гэта разнастайныя колбы, бюксы і інш.

Начальнік экалагічнай лабараторыі Святлана Зуева, лабаранты хімічнага аналізу Ганна Скрыпко і Ірына Быстрова правяраюць якасць вады

— Наш першачарговы абавязак — адбор проб з калодзежаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці прадпрыемства. Па ўсім раёне іх 12, — расказвала начальнік экалагічнай лабараторыі Святлана Зуева. — На платнай аснове робім аналіз вады і для грамадзян. Дарэчы, правяраем не толькі пітную, але і сцёкавыя, падземныя, паверхневыя воды. Параметры — ад мутнасці да сінтэтычных паверхнева-актыўных рэчываў.

Ажыццяўляецца ў лабараторыі аналіз і на адносную вільготнасць цвёрдых відаў біяпаліва. Яго вынікі ўносяцца ў пратакол і перадаюцца ў планава-тэхнічны аддзел. У хуткім часе плануецца таксама вызначаць зольнасць дроў і шчапы.

Вераніка Філановіч
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.