Стремительное превращение в свалку — глобальная «болезнь» нашей планеты

Важное Экология

Найлепшыя адходы – тыя, якіх няма

Апошнім часам мы толькі і гаворым пра пандэмію каранавіруса. Гэткай жа глабальнай «хваробай» нашай планеты можна лічыць яе імклівае пераўтварэнне ў сметнік, празмернае выкарыстанне людзьмі прыродных рэсурсаў, забруджванне атмасферы, глебы і вады.

Толькі ў ХХ стагоддзі карысных выкапняў было здабыта больш, чым за ўсю папярэднюю гісторыю чалавецтва. Між тым гэтыя рэсурсы не аднаўляюцца альбо аднаўляюцца ў мільёны разоў павольней, чым мы іх выкарыстоўваем. Атрымліваецца, прыродзе неабходныя мільёны гадоў на ўтварэнне карысных выкапняў, а чалавек расходуе іх на вытворчасць не толькі неабходных рэчаў, але і ўпакоўкі, якая служыць не больш за месяц, а то і гадзіну.

Ці можам мы выправіць становішча, захаваўшы пры гэтым камфорт жыцця? «Можам!», — сцвярджае рух «Мэта 99» і прапануе да прагляду серыю ўласных відэаролікаў, якія навучаць станоўча ўплываць на экалогію. Ролікі лёгка знайсці на Youtube пад хэштэгам #лучшиеотходы99.


У Беларусі штогод спажываецца каля чатырох мільярдаў фасовачных пакетаў і двухсот мільёнаў штук аднаразовага пластыкавага посуду.


Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.