Учащиеся Воропаевской СШ представят Поставский район на областном этапе спартакиады «Колосок»

Спорт

Наперад да мэты!

У сакавіку ў Полацку адбыліся абласныя занальныя спаборніцтвы па валейболе ў рамках спартакіяды «Каласок» для дзяцей і юнакоў 2004—2006 гадоў нараджэння з сельскіх населеных пунктаў. У турніры ўдзельнічалі каманды з Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Пастаўскага, Ушацкага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Наш рэгіён прадстаўлялі вучні Варапаеўскай сярэдняй школы. Асноўны склад каманды юнакоў у параўнанні з мінулагоднім амаль не змяніўся. Гулялі Улад Брэскі, Іван Заруба, Максім Кузьміч, Руслан Чайкоўскі, Косця Шаўчонак (капітан каманды), Ягор Юрэвіч і Віталь Янцэвіч (трэнер — І. П. Харко). Каманду дзяўчат — Алеся Буйноўская, Саша Ластоўская, Паліна Пятроўская (капітан каманды) — дапоўнілі новыя імёны: Карына Балінская, Валерыя Германовіч і Саша Зябчанка (трэнер — Н. А. Юрэвіч).

Са сваімі трэнерамі вучні Варапаеўскай СШ — удзельнікі спаборніцтваў па валейболе

Варапаеўскія юнакі ў паўфінале перамаглі аднагодкаў з Докшыц, а ў фінале саступілі Шаркаўшчыне. Дзяўчаты ў сваёй падгрупе перамаглі прадстаўніц Верхнядзвінскага раёна, а ў фінале наймацнейшымі аказаліся ўшацкія дзяўчаты.

Удзельнікі спаборніцтва ўзнагароджаны граматамі. Абедз­ве каманды атрымалі магчы­масць паехаць на абласны этап спартакіяды і абараніць там гонар Пастаўскага раёна.

Святлана Шафаровіч
Фота Аляксандры Ластоўскай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.