В Белагропромбанке появились новые линейка вкладов «Сплошные плюсы» и кредит «Праздничный марафон»

Экономика

Банк прапануе, а мы выбіраем

У пачатку студзеня 2020 года ў Белаграпрамбанку з’явіліся новыя лінейка ўкладаў «Сплошные плюсы» і крэдыт «Праздничный марафон». З дапамогай галоўнага спецыяліста па абслугоўванні прыватных кліентаў Цэнтра банкаўскіх паслуг №217 у г. Паставы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Наталлі Якубовіч мы пастараліся разабрацца, у чым іх асаблівасці і перавагі.

— Лінейка ўкладаў «Сплошные плюсы» аб’ядноўвае тры віды дэпазітаў: «Плюс к накоплениям», «Плюс к возможностям» і «Плюс к стабильности». Іх можна адкрыць у розных валютах — беларускіх і расійскіх рублях, доларах ЗША і еўра — і на розныя тэрміны — ад 35 да 1 110 дзён, — тлумачыць Наталля Пятроўна. — «Плюс к накоплениям» і «Плюс к возможностям» — адзыўныя ўклады, «Плюс к стабильности» — безадзыўны. Першыя можна зняць датэрмінова — да заканчэння тэрміну дзеяння ўкладнога дагавора, але працэнтная стаўка па іх ніжэйшая. Так, напрыклад, па ўкладзе «Плюс к возможностям» з максімальным тэрмінам захоўвання 350 дзён стаўка роўная 6,2% гадавых, а па «Плюс к стабильности» на 370 і 735 дзён яна складае 11,3%. Асаблівасцю ўкладу «Плюс к накоплениям» з’яўляецца магчымасць яго папаўнення на працягу амаль усяго тэрміну захоўвання.

Усе тры віды ўкладаў можна аформіць не толькі непасрэдна ў банку, але і дома праз інтэрнэт-банкінг. Тое ж самае датычыць папаўнення пры ўмове, што такая магчымасць прадугледжана дагаворам. Калі ўклады адкрываць анлайн, капіталізацыя працэнтаў будзе адбывацца два разы ў месяц, у банку — адзін раз у месяц. Таму вырашайце, які варыянт і від дэпазіту для вас найбольш зручны і выгадны. Дадам толькі, што за студзень-люты ў лінейцы «Сплошные плюсы» пастаўчанамі заключаны ўжо 223 дагаворы.

— Многія з нас сутыкаліся ў жыцці з сітуацыяй, калі тэрмінова патрабаваліся грошы, — працягвае Наталля Якубовіч. — І тут на дапамогу прыходзяць крэдыты. Тэрмін дзеяння «Праздничного марафона» — да 4 гадоў і 3 месяцаў, працэнтная стаўка — 12,29% гадавых. На суму да 5 тысяч рублёў яго можна аформіць без паручыцеляў, больш за 5 тысяч — пад паручыцельства фізічнай асобы. У выпадку, калі ў крэдытаатрымальніка станоўчая крэдытная гісторыя, адкрыты ўклад «Расти большой!», маецца картачка Visa Platinum або зарплатная нашага банка, можна ўзяць без паручыцельства крэдыт на суму да 10 тысяч рублёў.

«Праздничный марафон» афармляецца на працягу сутак. Кліенту выдаецца неперсаналізаваная (без указання яго імя) крэдытная карта, грошы на якой можна выкарыстоўваць на працягу 3 месяцаў пасля заключэння дагавора. Увесь гэты час неабходна плаціць толькі працэнты, пагашэнне асноўнага доўгу пачынаецца з 4-га месяца. Важна, што аформіць дадзены крэдыт магчыма выключна ў банку.

Разам з тым тут ёсць і крэдыты анлайн. У прыватнасці, на спажывецкія патрэбы. Ён выдаецца на тэрмін да 5 гадоў, максімальная сума — 10 тысяч беларускіх рублёў. Такі крэдыт разглядаецца на працягу 3 рабочых дзён, і для яго афармлення не патрэбны ні паручыцелі, ні станоўчая крэдытная гісторыя — дастаткова атрымліваць зарплату ў Бел­аграпрамбанку.

Ну а пазычаць грошы ў дзяржавы альбо не, таксама вырашаць вам.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.