В детской районной библиотеке имени В. Дубовки прошел ХІІІ общенациональный диктант

Культура

Родная мова – цудоўная мова!

23 лютага ў памяшканні дзіцячай раённай бібліятэкі імя У. Дубоўкі  ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы адбылася ХІІІ агульнанацыянальная дыктоўка. Яе арганізатары нават не чакалі, што прыйдзе столькі аматараў беларускай мовы: невялічкая зала змясціла 50 чалавек рознага ўзросту. Больш за ўсё прыйшло навучэнцаў гарадскіх школ.

Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, выдатнага паэта Уладзіміра Дубоўкі. Таму для дыктоўкі быў выбраны тэкст пра яго: “Успаміны” А. Жука. Праз усё жыццё: і ў Маскве, і ў турмах, і на катарзе — У. Дубоўка захоўваў успаміны дзяцінства, эпізоды шчаслівага бесклапотнага жыццця ў Агародніках.

З дыктоўкай справіліся ўсе. Вызначаны найлепшыя работы. Пераможцы атрымалі прызы. Амаль без памылак напісалі Маслюк Людміла Яўгенаўна і Маслюк Марыя Лёнгінаўна, Пракаповіч Таццяна Іванаўна, Афанасьева Лізавета, Валіеў Ягор, Сварцэвіч Арцём (гімназія), Літвіновіч Яўген і Колесень Злата, Міцюк Анастасія, Цалко Мацвей (СШ № 2), Дубовік Марыя і Шыкшнян Анастасія (СШ № 3), Ціхановіч Злата (СШ № 4).

Вынікі радуюць. Але хочацца, каб Міжнародны дзень роднай мовы стаў сапраўдным агульнанацыянальным святам, каб словы У. Дубоўкі паўтаралі з вялікай любоўю ўсе беларусы:

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…

Аліна Латыш



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.