В феврале в Дуниловичах побывала творческая группа проекта «Вперед в прошлое» белорусского телевидения

Культура

Ад песні жыццё святлее

У фальклорную групу Дунілавіцкага сельскага Дома культуры яны прыйшлі з розных сфер і ў розны час. Музычны кіраўнік Людміла Здраеўская кіруе гуртам з 1991 года. З таго часу разам з ёй спявае медыцынская сястра мясцовай участковай бальніцы Ларыса Рабава. 7 гадоў загадвае клубам і ўвесь гэты час спявае Іна Русецкая. Пазней далучыліся аператар машыннага даення кароў сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра» Любоў Касарэўская і хатняя гаспадыня Алена Шарабайка. Адносна нядаўна ўліліся ў калектыў культ­арганізатар Алёна Кісялёва і рэжысёр Дома культуры Алена Іваніцкая.

Дзякуючы высокаму прафесіяналізму Людмілы Мацвееўны, яе цярпенню, а таксама вялікаму жаданню саміх удзельнікаў калектыў выступае на высокім узроўні. Папулярны ён не толькі на мясцовых мерапрыемствах. Дунілавіцкіх самадзейных артыстаў вы сустрэнеце і на раённых — Масленіцы і дажынках, Міжнародным фестывалі «Звіняць цымбалы і гармонік», іншых святах. Музычнае суправаджэнне гурта забяспечваюць баян і шумавыя інструменты (бубен, маракасы, трашчоткі).

У лютым у Дунілавічы завітала творчая група праекта «Наперад у мінулае» беларускага тэлебачання. Разам з вядучай Аксанай Вечар здымалі абрад падрыхтоўкі пасагу «Падушкі для сына і дачушкі», запісвалі народныя песні ў выкананні фальклорнай групы. Сучасную аранжыроўку песні «А ў Марусі хата на памосце» зрабіў кампазітар Сяргей Сухамлін, а выканала яе юная спявачка Ксенія Галецкая. 1 сакавіка перадача выйшла ў эфір.

— Колькі было тэлефонных званкоў і водзываў! — расказвалі дунілавіцкія самадзейныя артысты. — Для нас гонар трапіць на экраны тэлевізараў. Усе мы любім спяваць. Рэпетыцыі, канцэрты — гэта сапраўдная аддушына. Чалавек не можа жыць адной працай. Патрэбны змястоўны адпачынак. Нам яго дорыць сустрэча з песняй, ад якой жыццё святлее.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.