В Камаях личный прием граждан провел депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Павел Сильчёнок

Местная власть

Унікаючы ў праблемы

У мінулы чацвер дэпутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Павел Сильченок провел в нашем районе очередной личный прием граждан.

На гэты раз — у Камайскім сельвыканкаме. Але прыйшоў на яго толькі адзін чалавек — старэйшына вёскі Гвоздавічы Аляксандр Кундра. Як парламентарый адрэагаваў на неактыўнасць камайцаў? «Вельмі станоўча, — адказаў Павел Сільчонак. — Гэта сведчыць пра тое, што ў сельскім і раённым Саветах, райвыканкаме ведаюць праблемы вяскоўцаў і вырашаюць іх без умяшальніцтва вышэйстаячых дзяржаўных органаў».

На прыёме ў дэпутата — Аляксандр Кундра

Што да звароту Аляксандра Кундры, то ён тычыўся рамонту дарогі працягласцю 2 кіламетры, якая вядзе з Камай да Гвоздавіч. Шмат гадоў назад яе таксама заасфальтавалі. Але з цягам часу ў ніжэйшых месцах утварыліся выбоіны, праезд вельмі пагоршыўся. Дарогу абслугоўвае філіял «Пастаўскае ДРБУ-132» і перыядычна засыпае ямы пясчана-гравійнай сумессю. Аднак яна вельмі хутка выбіваецца транспартам, і дарога зноў прыходзіць у непрыгодны стан.

Дэпутат парламента ра­зам са старшынямі раённага і сельскага Савета дэпутатаў Пятром Курто і Генадзіем Урбанайцем выехалі на месца і асабіста пераканаліся ў неабходнасці бягучага рамонту дарогі. Зварот старэйшыны вёскі прыняты да выканання. Таксама абмеркавалі пытанне стану лініі электраперадачы, што вядзе да Гвоздавіч. Яна ўстаноўлена ў 1976 годзе і патрабуе рэканструкцыі. Пётр Курто правёў перамовы з кіраўніцтвам раёна электрасетак. Энергетыкі правядуць дадатковае абследаванне лініі і прымуць пэўнае рашэнне.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.