В Поставах на центральной площади поселился огромный медведь (+видео)

Главное Общество

Алея, арт-аб’екты, стаянка

З кожным годам цэнтр Пастаў набывае новыя прыцягальныя рысы. Летась плошчу ўпрыгожылі лаўкі і ліхтары, з’явіліся новыя гатункі кветак, па вуліцы Чырвонаармейскай «прапісаліся» каваныя альтанка і Дрэва кахання. Прыемныя змены чакаюць райцэнтр і сёлета.

Ландшафтны дызайн нашага горада відазменяць адразу тры арт-аб’екты са штучнага пакрыцця. Мядзведзь у натуральную велічыню ў аўторак ужо пасяліўся на плошчы, недалёка ад фантана. Яшчэ два лясныя жыхары — алені — аблюбуюць тэрыторыю паміж мікрараёнам 5 гарадка і вуліцай Юбілейнай. А каля ДШМ імя А. Тызенгаўза з’явіцца раяль. Гэтыя малыя архітэктурныя формы, безумоўна, стануць месцам прыцяжэння для пастаўчан.

Працягнецца азеляненне райцэнтра: дзесьці адновяць пашкоджаныя насаджэнні, у сэрцы горада будуць радаваць вока новыя гатункі кветак, у раёне вуліц Багдановіча—Міру з’явіцца алея, прысвечаная 75-годдзю Перамогі. Мала­дзенькія ліпы і клёны тут пасадзяць падчас грамадскай акцыі. Здзіўляць пастаўчан і гасцей горада будуць не толькі прыгажосцю, але і камфортам. У прыватнасці, на плошчы Леніна, за рэстаранам «Світанак», сёлета абуладкуюць стаянку для аўтатранспарту.

— У цэнтры нават у будныя дні бывае цяжка прыпаркаваць аўтамабіль, таму вырашана стварыць 50-70 дадатковых парковачных месцаў, — расказваў намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш. — За рэстаранам знеслі некалькі будынкаў, якія ўжо даўно не выкарыстоўваліся і псавалі выгляд горада. Ужо набылі бар­дзюры, зараз іх укладваем. У хуткім часе прыступім да адсыпкі тэрыторыі, заасфальтуем і зробім разметку.

Перад купальным сезонам будуць адрамантаваны і абноўлены месцы масавага адпачынку. Апроч таго, кожнай арганізацыі горада накіраваны прапановы па добраўпарадкаванні прылеглай да адміністрацыйнага будынка тэрыторыі. Некаторыя ўжо маюць пэўныя ідэі, як зрабіць іх больш прывабнымі.

Вераніка Філановіч
 Фота аўтара

Видео Натальи Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.