В Поставах работники ЖКХ приступили к обрезке и формированию крон деревьев

Общество

Для прыгажосці і бяспекі

З надыходам каляндарнай вясны брыгада па нарыхтоўцы дроў жыллёва-камуналь­най гаспадаркі раёна прыступіла да абрэзкі дрэў і фарміравання іх карон. Работы вядуцца на вуліцах райцэнтра, кіруе імі майстар Якаў Адамовіч:

—  Пачалі з Чырвонаармейскай, — расказваў. — Галоўныя «памочнікі» — вышка і бензапіла. Работа на вышыні звязана з дадатковай рызыкай, таму абавязкова выкарыстоўваем каскі і страховачныя паясы. Клапоцімся і пра бяспеку пешаходаў, вадзіцеляў: каб зрэзаны сук незнарок не трапіў у чалавека ці не пашкодзіў аўтамабіль, перакрываем частку вуліцы.

Абрэзкай дрэў па вуліцы Чырвонаармейскай у райцэнтры займаецца вальшчык лесу УП ЖКГ Віктар Собаль

Сезонныя работы выконваюцца з мэтай амаладжэння і стварэння эфектнага выгляду дрэў, выдалення паламаных і сухіх галін, а таксама для бяспекі людзей. Спілаваныя сукі будуць перапрацаваны ў шчапу.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.