В Поставском районе объявлен месячник по благоустройству

Важное Общество

Зусім хутка прырода канчаткова абудзіцца ад сну: зямля пакрыецца зелянінай, на дрэвах і кустах распусцяцца першыя лісточкі, на клумбах забуяе рознакаляровы духмяны россып кветак. Але ўнесці ў «пейзаж» апошнія штрыхі павінны мы, уключыўшыся ў працэс навя­дзення парадку. Першы крок у гэтым кірунку быў зроблены 21 сакавіка падчас раённага суботніка. А з 30 сакавіка па 1 мая пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні. Адпаведнае рашэнне прынята Пастаўскім райвыканкамам.

У гэты перыяд прадпрыемствам і арганізацыям усіх форм уласнасці неабходна прывесці ў належны санітарны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя за імі тэрыторыі. Акцэнт робіцца на азеляненне, добраўпарадкаванне паркаў, сквераў, іншых месцаў масавага адпачынку, дарог і тратуараў, прыпынкаў аўтатранспарту і кантэйнерных пляцовак. Асаблівая ўвага — мемарыяльным комплексам, месцам баявой і воінскай славы, пахаванням часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Навядзенне парадку на зямлі — масавая акцыя. Таму актыўна далучыцца да яе павінен кожны домаўладальнік і гаспадар кватэры ў шматпавярхоўцы.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.