В райисполкоме обсудили вопросы пограничной политики на территории Поставского района

Приграничье

Ахова граніцы – справа агульная

18 сакавіка ў райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па пытаннях правядзення пагранічнай палітыкі на тэрыторыі нашага раёна. У ім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, начальнік Смаргонскай пагранічнай групы Максім Бутранец, прадстаўнікі сілавых структур, аддзелаў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый, якія аказваюць садзейнічанне пагранічнікам у ахове Дзяржаўнай граніцы.

Пра вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год, а таксама шляхі рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, забеспячэнне пагранічнай бяспекі расказаў Максім Бутранец.

За 2019-ы і бягучы перыяд гэтага года смаргонскімі пагранічнікамі былі перакрыты два каналы нелегальнай міграцыі грамадзян Ірака і В’етнама, затрыманы 41 парушальнік Дзяржаўнай граніцы, з якіх 17 — грамадзяне Ірана, Ірака, Афганістана, Турцыі, Манголіі і Грузіі. Назіраецца ўсплёск актыўнасці і павелічэнне колькасці незаконнага перамяшчэння праз граніцу наркатычных сродкаў. На пункце пропуску «Катлоўка» спынена спроба перамяшчэння 311 кілаграмаў гашышу (на чорным рынку гэта партыя ацэньваецца ў 8 млн долараў), на «Каменным Логу» — 64 кілаграмы.

— На тэрыторыі Пастаўскага раёна абстаноўка адносна спакойная, — канстатаваў Максім Бутранец. — Але трэба трымаць руку на пульсе, усімі сіламі і сродкамі імкнуцца папярэдзіць распаўсюджанне наркотыкаў сярод насельніцтва, асабліва сярод моладзі. Вельмі частыя спробы перамяшчэння праз Дзяржаўную граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей падакцызнай групы, у першую чаргу тытунёвых вырабаў. Практычна праз дзень мы спыняем да 170 такіх спроб. Гэта як дробныя партыі, замаскіраваныя ў рэчах, схаваныя ў транспартных сродках, так і вялікія партыі тавару. У вашым рэгіёне была затрымана фура, якая везла ў бок Дзяржаўнай граніцы цыгарэты, каб пазней партыямі перавезці за мяжу. Ускрыты 151 тайнік для тытунёвай прадукцыі, затрыманы 48 транспартных сродкаў, на якіх яе перавозілі за мяжу.

Летась выяўлены 262 парушальнікі заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, 471 асоба, якім уезд у нашу краіну забаронены або непажаданы, 7 падробных і 2 462 несапраўдныя дакументы. Гэтыя факты яскрава сведчаць пра неабходнасць развіцця існуючага і стварэнне новага якаснага патэнцыялу, здольнага своечасова рэагаваць на выклікі часу і эфектыўна ім супрацьстаяць.

Сёлета разглядаецца магчымасць уводу ў штат Смаргонскай пагранічнай групы авіяцыйнага падраздзялення з аўтажырам. Пляцоўку для яго базіравання прапануецца размясціць у Паставах. Лятальны апарат будзе выкарыстоўвацца ў інтарэ­сах Смаргонскай пагранічнай групы і Полацкага пагранатрада — маніторыць абстаноўку з паветра.

Ініцыятывы Смаргонскай пагрангрупы знаходзяць падтрымку з боку Віцебскага аблвыканкама. Ёсць адпаведнае рашэнне, згодна з якім добраахвотныя дружыны аказва­юць садзейнічанне і дапамогу пагранічнікам у ахове Дзяржаўнай граніцы. Вялікая ўвага надаецца стварэнню камфортных умоў для службы і быту ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў. Завершаны капітальны рамонт пагранічнага паста «Палессе» і службовых памяшканняў пункта пропуску «Мольдзевічы». Значны аб’ём работ на гэтых аб’ектах выканалі работнікі УП ЖКГ. Многае зроблена за сродкі, выдзеленыя на рэалізацыю дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, многае — сіламі пагранічнікаў. Пункт спрошчанага пропуску «Мольдзевічы» па добраўпарадкаванні тэрыторыі, наяўнасці ўнутранай інфраструктуры, стане памяшканняў не ўступае міждзяржаўным і міжнародным. Работа ў дадзеным напрамку будзе прадаўжацца не толькі ў гэтым пункце пропуску, але і ў ПСП «Лынтупы».

— Райвыканкамам падтрымана наша ініцыятыва: на заставе «Лынтупы» абноўлены фасад адміністрацыйнага будынка, заменены вокны, створаны ўнікальны пакой баявой славы памяці Сямёна Сільвестравіча Пустэльнікава, чыё імя носіць застава, — працягваў Максім Бутранец. — Гэта адзін з сегментаў нашай сумеснай работы ў рамках падрыхтоўкі да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

За падтрымку і дапамогу ў рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі начальнік Смаргонскай пагранічнай групы выказаў падзяку кіраўніцтву раёна, кіраўнікам дарожных службаў, сельгаспрадпрыемстваў, старшыням сельскіх Саветаў, якія ўнеслі найбольш важкі ўклад. Удзельнікі пасяджэння распрацавалі план работы камісіі на бягучы год.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.