Толерантность и взаимоуважение. В Поставском районе зарегистрировано 22 религиозные общины

Местная власть

Мы – адна сям’я

Людзі 140 нацыянальнасцей і 25 канфесій лічаць Беларусь сваім домам. «Стракатая» і наша Пастаўшчына. Але дзякуючы правільнай этнаканфесійнай палітыцы, якая ажыццяўляецца ў раёне, за апошнія гады зваротаў грамадзян па дадзенай тэматыцы ў райвыканкам не паступала.

— Развіццё этнаканфесійнай сферы раёна характарызуецца актывізацыяй узаемадзеяння мясцовых органаў улады з рэлігійнымі арганізацыямі, — апісвае сітуацыю і прынцыпы работы па выкананні заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. —  Палітыка ў гэтай сферы накіравана на падтрыманне ў грамадстве адносін талерантнасці і ўзаемапавагі, папярэ­джанне міжканфесійных супярэчнасцей і канфліктаў, спыненне любых праяў дыскрымінацыі па рэлігійнай прыкмеце, рэлігійнага экстрэмізму і звязанай з імі нецярпімасцю.

У нашым раёне зарэгістраваны 22 рэлігійныя абшчыны: 7 праваслаўных, 10 каталіцкіх, 1 стараверская, 2 — евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 2 — хрысціян веры евангельскай. Богаслужэнні ажыццяўляюцца ў 19 храмах, 11 з якіх каталіцкія, 4 праваслаўныя, па 2 — евангельскіх хрысціян-баптыстаў і хрысціян веры евангельскай. Усяго на ўліку знаходзіцца 27 культавых аб’ектаў, 10 з іх адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Па прызначэнні практычна не выкарыстоўваецца пабудова стараверскай царквы ў вёсцы Кукляны (узведзена ў ХХ стагоддзі). Гэты помнік драўлянай архітэктуры не значыцца на ўліку і паступова разбураецца, як і дом святара, які знаходзіцца побач. Маёмасць, якая раней належала абшчыне, можа быць назаўжды страчана. Таму зараз неабходна тэрмінова вырашаць пытанне аб перадачы гэтых гісторыка-культурных і рэлігійных каштоўнасцей іншым уласнікам для іх захавання.

Штогод у райвыканкаме прахо­дзяць сустрэчы са святарамі, на якіх абмяркоўваюцца духоўныя пытанні. Духавенства заўжды ўдзельнічае ў мерапрыемствах, прымеркаваных да дзяржаўных свят, музычным фестывалі «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны». Настаяцелі храмаў запрашаюцца на класныя і інфармацыйныя гадзіны ва ўстановы адукацыі, супрацоўнічаюць з зацікаўленымі службамі ў пытаннях бяспекі грамадзян і фарміравання здаровага ладу жыцця (прафілактыка п’янства, суіцыдаў, сямейнай нядобранадзейнасці, стрэсавых сітуацый). Таксама варта адзначыць, што падчас летніх канікул на базе СШ №3 дзейнічае дзённы праваслаўны лагер «Родник», а на базе касцёла Святога Антонія Падуанскага — кругласутачны лагер «Праменьчык».

— Летась на практыцы сутыкнуліся са шматлікімі пытаннямі па ажыццяўленні рэзалюцыі кіраўніка дзяржавы. Згодна з ёй, трэба правесці інвентарызацыю культавых аб’ектаў, на якія неабходныя дакументы адсутнічаюць, і аформіць дакументы на занятыя пад імі зямельныя ўчасткі, — працягвала суразмоўца. — У прыватнасці, паступіў шэраг вусных зваротаў аб мэтазгоднасці рэгістрацыі аб’ектаў культавага прызначэння і зямельных участкаў, бо яна займае шмат часу і патрабуе фінансавых затрат. Органы ўлады працягваюць садзейнічаць рэлігійным арганізацыям у вырашэнні гэтага пытання.


Па выніках сацапытання, праведзенага сярод насельніцтва раёна, 71% людзей лічаць сябе веруючымі. У Бога вераць 80,5% рэспандэнтаў, у сусветны розум – 7,3%, у астралогію – 2,4%, ні ў што з пералічанага не вераць 9,8%. Пры гэтым да праваслаўнай канфесіі сябе адносяць 56%, да каталіцкай – 32%, лічаць сябе стараверамі – 2%.


Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.