26 апреля охотники застрелили волка около д. Турчино Волковского сельсовета, а через 3 дня — еще одного

Безопасность Важное

Аб’явілі вайну ваўкам

У лістападзе мінулага года таварыства з абмежаванай адказнасцю «Загарадны дом» стала арандатарам паляўнічых угоддзяў, размешчаных на тэрыторыях Дунілавіцкага і Валкоўскага сельсаветаў. У ліку мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца ва ўгоддзях, — барацьба з ваўкамі. Здаралася, што шэрыя разбойнікі бязбоязна наведваліся ў вёскі, загрызалі сабак, наводзілі жах на людзей.

Па падказцы вяскоўцаў, якія чулі выццё драпежнікаў, нашы паляўнічыя 26 красавіка бягучага года выехалі на месца і застрэлілі ваўка ў лесе непадалёк вёскі Турчыно Валкоўскага сельсавета, а праз тры дні — яшчэ аднаго. Прычым драпежнікі вельмі буйныя. Па статыстыцы, воўк з’ядае за год прыкладна 5 тон мяса. Адстрэленыя, напэўна, спажылі яго ў два разы больш.

Мы аб’явілі ваўкам вайну. Каб перамагчы ў ёй, патрабуецца дапамога мясцовых жыхароў. Просьба да ўсіх, хто пражывае на тэрыторыі ад мяжы з Глыбоцкім раёнам да аўтадарогі Сяргеевічы—Дунілавічы—Свідна, паведамляць на нумар 8(029) 770-01-00 пра месцы знаходжання ваўкоў, іх сляды, выццё. Грамадзянам, ад якіх атрымаем дакладную інфармацыю, гарантуем выплату грашовага ўзнагароджання.

Уладзімір Чарнушэвіч, намеснік дырэктара па паляўнічай гаспадарцы ТАА «Загарадны дом»
Фота даслана ТАА «Загарадны дом»



Tagged

1 комментарий по теме “26 апреля охотники застрелили волка около д. Турчино Волковского сельсовета, а через 3 дня — еще одного

  1. Ичем это волки проаинились? Или в » войнушку» в детстве не наигрались?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.