Благоустройство территории районного Дома культуры по ул. Станкевича выходит на финишную прямую

Главное Культура

У новым абліччы

На фінішную прамую выхо­дзіць добраўпарадкаванне тэрыторыі раённага Дома культуры па вуліцы Станкевіча. За апошнія 2 тыдні яе выгляд істотна змяніўся ў лепшы бок.

Асноўны фронт работ выконваюць работнікі УП ЖКГ. Іх сіламі спілаваны елкі і выкарчаваны пні. На месцы пашко­джанага каранямі дрэў асфальту з’явілася тратуарная плітка. Таксама камунальнікі завезлі сюды грунт для клумб і ўтрамбавалі яго, устанавілі прыгожыя ліхтары, пасадзілі туі, а ля танка — елкі. Усё гэта не засталося не заўважаным пастаўчанамі: некаторыя пачалі змяшчаць свае фота­здымкі абноўленай тэрыторыі ДК у інтэрнэце і суправаджаць іх подпісамі накшталт: «Якая прыгажосць!» І гэта вельмі радуе работнікаў установы культуры, бо менавіта для людзей, якія сюды прыходзяць, і былі запланаваны перамены. Дарэчы, у добраўпарадкаванні задзейнічаны і ўсе культработнікі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.