Депутат Палаты представителей Павел Сильченок передал Поставской ЦРБ 100 защитных щитков

Здравоохранение

Каб змагацца з хваробай

Дапамагчы медыкам у барацьбе з каранавірусам сёння імкнуцца ўсе неабыякавыя людзі. У іх ліку і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Днямі парламентарыі перадалі Пастаўскай ЦРБ 100 ахоўных пластыкавых шчыткоў. Уручаючы іх старшай медсястры паліклінікі Ніне Кіёнак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па нашай акрузе Павел Сільчонак гаварыў:

Павел Сільчонак уручае ахоўныя шчыткі Ніне Кіёнак

— Ініцыятыва сыходзіць ад майго калегі па парламенцкай дзейнасці — вядомага журналіста Тэнгіза Думбадзэ. Ён сам, яго сям’я, а таксама валанцёры самастойна вырабляюць шматразовыя ахоўныя шчыткі. Можа, дапамога і невялікая, але ад шчырага сэрца. Наша галоўнае пажаданне — каб медыкі найхутчэй атрымалі перамогу над каварным вірусам. Упэўненыя, што ваш прафесіяналізм і цярпенне дапамогуць вам у гэтым.

А ўсім, хто зараз хварэе, народны выбраннік пажадаў хуткай папраўкі і вяртання да актыўнай працы на карысць эканомікі Пастаўшчыны.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.