Инспекция по делам несовершеннолетних: с начала года травмировались 24 ребенка

Безопасность

Засцерагчы дзяцей – абавязак бацькоў

Набліжаецца лета — пара, калі дзеці больш часу праводзяць на вуліцы без нагляду дарослых і, як вынік, у большай ступені рызыкуюць атрымаць траўмы ад знешніх прычын. Непаўналетнія, асабліва ў раннім узросце, з-за сваёй дапытлівасці, рухомасці і адсутнасці жыццёвага вопыту ў поўнай меры не адчуваюць небяспекі і не разумеюць, калі гульня можа закончыцца калецтвам. Найчасцей рызыцы траўміравання падвяргаюцца дзеці ва ўзросце ад 1 да 4 гадоў. Яны метадам спроб і памылак толькі пачынаюць вывучаць свет, і тут любы промах бацькоў можа прывесці да трагедыі.

Нават калі дзіця знаходзіцца дома, бацькі не заўсёды належным чынам сочаць за ім і засцерагаюць ад небяспекі, перыядычна пераключаючы сваю ўвагу на прагляд сацыяльных сетак і тэлевізійных праграм. На Пастаўшчыне неаднаразова фіксаваліся выпадкі, калі дзеці атрымлівалі траўмы, падаючы падчас гульні з канапы або ложка. Сёлета такім чынам пацярпелі ўжо 4 малых. А ўсяго з пачатку года траўміраваліся 24 дзіцяці, за 2019 год — 112.

Не раз прычынай траўмы станавіліся пакінутыя на стале кубак з гарачым чаем або чайнік з кіпенем. Сцэнарый развіцця падзей адзін: маці або бацька на імгненне выпускаюць малога з віду, а ён у гэты час цягнецца да кубка або чайніка рукамі ці сцягвае настольнік і перакульвае кіпень на сябе. Крыніцай павышанай небяспекі з’яўляецца і садовы і будаўнічы інструмент. Дзеці выкарыстоўва­юць яго ў якасці цацкі і траўміруюць сябе. Напрыклад, у красавіку гэтага года 10-гадовая дзяўчынка, гуляючы ў двары дома, знайшла сякеру і па неасцярожнасці адсекла сабе фалангу пальца на руцэ.

Цікавасць у малых выклікаюць таксама бытавая хімія, лякарствы. Калі выпадкова, а калі спецыяльна дзеці спрабуюць на смак парашкі і сродкі для ачысткі труб і атрымліваюць сур’ёзныя апёкі. Летась у адной з вёсак раёна 2-гадовая дзяўчынка знайшла дома пад тумбачкай пакет з хімічным прэпаратам «Крысиная смерть», разарвала яго і пацягнула ў рот. Маці ў гэты момант знаходзілася побач і адабрала пакет, аднак невялікая колькасць прэпарата трапіла на язык малой. Сёлета ў Варапаеве 6-гадовы хлопчык праглынуў амаль усю ўпакоўку таблетак дыязаліну, якую маці толькі што прынесла з аптэкі разам з аскарбінкай для дзяцей і паклала ў іх на вачах у шафу.

Нярэдкія і выпадкі падзення на дзяцей з вышыні незамацаванай электратэхнікі (тэлевізараў, персанальных камп’ютараў і інш.), якія заканчваюцца цяжкімі траўмамі і нават смерцю, утаплення не толькі ў вадаёмах, але і ў ванне, тазе з вадой. Як правіла, усе пералічаныя выпадкі можна было б папярэдзіць, калі б ­бацькі больш уважліва сачылі за тым, што робіць дзіця, дзе і з якімі прадметамі гуляе. Мамам і татам важна памятаць, што забяспечыць бяспеку дзяцей дома — іх святы абавязак.

Віталій Кішко, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.