Карта Белагропромбанка Mastercard World «O-GO!» — для современных и активных людей

Общество

Вы жадаеце мець унікальны плацежны інструмент, які дазваляе зрабіць прыемнымі штодзённыя пакупкі, а таксама атрымліваць падарункі за фізічную актыўнасць? Тады ў вас павінна быць карта Белаграпрамбанка Mastercard World «O-GO!».

У адрозненне ад многіх іншых карт у гэтай ёсць некалькі пераваг. Па-першае, кэш-бэк: у памеры 2% — пры разліках у медыцынскіх цэнтрах і на прадпрыемствах, якія спецыялізуюцца на аказанні спартыўных паслуг і продажы спартыўных тавараў, і ў памеры 1% — пры разліках на іншых прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, у тым ліку за мяжой, а таксама ў інтэрнэце. Другі плюс карты «O-GO!», што пры разліку ёй за любыя штодзённыя пакупкі ўладальнік атрымлівае бонусныя балы — FITкоіны. Яны налічваюцца і за фізічную актыўнасць (колькасць пройдзеных крокаў).

— Каб назапашваць FITкоіны, уладальнік карты «O-GO!» павінен быць карыстальнікам паслугі «Мабільны інтэрнэт-банкінг» і ўстанавіць на свой тэлефон, у залежнасці ад яго мадэлі, фітнес-дадатак Googlе Fit або «Здароўе», — расказвае галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў Цэнтра банкаўскіх паслуг №217 у г. Паставы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Якубовіч. — Пасля сінхранізацыі фітнес-дадатку з інтэрнэт-банкінгам пры разліку картай кожныя патрачаныя 10 рублёў ператвараюцца ў 1 FITкоін, таксама як і кожныя 10 тысяч крокаў, калі ўладальнік карты праходзіць іх за дзень. Пры гэтым за фізічную актыўнасць за дзень можа быць налічана не больш за 1 FITкоін.

Зайшоўшы ў асабісты кабінет мабільнага банкінгу, удзельнік акцыі бачыць, колькі ў яго FITкоінаў за плацяжы і крокі, і там жа мае магчымасць абмяняць іх на падарункі, якія выдаюцца амаль ва ўсіх аддзяленнях Белаграпрамбанка. Кожныя паўгода падарункі мяняюцца. Зараз гэта эспандар (яго «кошт» — не менш за 20 FITкоінаў за плацяжы і столькі ж за крокі), валейбольны мяч (па 40 FITкоінаў), скакалка (па 60), набор для бадмінтона (па 80) і бескаркаснае крэсла (па 100).

— Аформіць карту «O-GO!» можа любы чалавек ва ўзросце ад 14 гадоў, — працягвае Наталля Пятроўна. — Для гэтага неабавязкова прыходзіць у банк, можна заказаць яе самастойна праз інтэрнэт-банкінг або мабільны банкінг. Сама па сабе карта бясплатная, але па ёй прадугледжана абаненцкая плата 4 рублі ў месяц. Названая сума вяртаецца назад пасля таго, як вы зробіце пакупкі на 400 рублёў. Выпускаец­ца «O-GO!» да асабістага рахунка, а папаўняецца з карты любога банка. Па жаданні ўладальніка рахунка ў якасці другой асноўнай можа быць выпушчана карта-бірулька, якая дазваляе ажыццяўляць расходныя аперацыі пры выкарыстанні бескантактнай тэхналогіі, а таксама аперацыі ў інтэрнэце і сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Яе можна купіць за 45 рублёў або атрымаць бясплатна ўзамен на 250 FITкоінаў за плацяжы.

Зараз у Белаграпрамбанку праходзіць рэкламная гульня «Твая карта здольная на большае», якая праводзіцца сярод трымальнікаў усіх карт сістэмы Mastercard. Удзельнічаць у ёй могуць і ўладальнікі «O-GO!». Калі ў перыяд з 15 красавіка па 14 ліпеня разлічыцца ёй на прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, у тым ліку ў інтэрнэце, на агульную суму ад 1 200 да 1 500 рублёў, можна выйграць заахвочвальны прыз у памеры 500 рублёў. Пры разліках на суму звыш 1 500 рублёў ёсць шанц атрымаць галоўны прыз — 25 тысяч рублёў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.