Механический метод уничтожения борщевика Сосновского — первое скашивание — актуален до 10 июня

Экология

Баршчэўніку ў нас не месца!

У раёне налічваецца 73 плантацыі баршчэўніку Сасноўскага. Інвазійная расліна буяе на землях 21 суб’екта гаспадарання.  Самы дзейсны спосаб барацьбы з ёй — хімічны. Яго прытрымліваюцца каля 80%  землекарыстальнікаў, на чыёй тэрыторыі заўважана гэта небяспечная для чалавека і розных відаў раслін у прамым і пераносным сэнсах вялікая пагроза.

Хімапрацоўку баршчэўніку Сасноўскага вядзе работнік ПМС

Паспець прахімічыць «пасевы» баршчэўніку неабходна да канца мая. Большасць арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны ўжо паспелі справіцца з гэтай задачай, астатнія — на фінішнай прамой. Па словах начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Лысёнка, вынік хім­апрацоўкі напрамую залежыць ад яе якасці і будзе бачны праз год. Напрыклад, летась БеСТ (аператар мабільнай сувязі, вышка якога знаходзіцца ў Камаях) так пашчыраваў на выкараненні баршчэўніку Сасноўскага, што сёлета на яго тэрыторыі не прабілася на свет ніводнага парастка расліны. А вось у лясгаса, нягледзячы на мінулагоднія старанні, скара­ціць плошчу папуляцыі пустазелля на сваіх землях не атрымалася. Але не з-за дрэннай апрацоўкі — у гэтым годзе тут выяўлена яшчэ адно месца яго вырастання.

Шмат намаганняў у барацьбе з інвазійнай раслінай у гэтым сезоне давядзецца прыкласці Пастаўскаму ўчастку Шаркаўшчынскага ПМС: з 20 гектараў занятых у раёне баршчэўнікам, 4 прыпадаюць на долю гэтага прадпрыемства. На барацьбу са шкоднай раслінай тут настроены капітальна: яе знішча­юць пры дапамозе як трактара, аснашчанага распыляльнікам (прымяняецца, калі расліна ўтварае суцэльнае покрыва), так і ранцавага апырсквальніка з бензарухавіком (кропкава).

Механічны метад знішчэння баршчэўніку Сасноўскага — першае скошванне — будзе актуальны да 10 чэрвеня.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.