Поставская районная организация Красного Креста помогает поставским медикам в борьбе с коронавирусом

Здравоохранение

Сярод памочнікаў – Чырвоны Крыж

Штогод з 8 мая па 1 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца месячнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Мэта сёлетняга — правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку каранавіруснай інфекцыі. Шэраг іх запланавана і Пастаўскай раённай арганізацыяй БТЧК сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцай, райкамам БРСМ.

— Пастаянна маніторым установы аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва і выяўляем, якую яны маюць патрэбу ў сродках індывідуальнай аховы, мыйных і дэзінфіцыруючых сродках, — паведаміла старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава. — Таксама працуем над тым, каб уцягнуць у дзейнасць новых валанцёраў, арганізуем іх работу ва ўмовах пандэміі. Актыўна падтрымліваем пажылых грамадзян і інвалідаў — дастаўляем ім прадукты, рэчы першай неабходнасці, медыцынскія рэцэпты. Арганізавана работа па аказанні псіхасацыяльнай падтрымкі пажылым, адзінокім і маламабільным грамадзянам. Для яе атрымання трэба з 8 да 17 гадзін у рабочыя дні патэлефанаваць на нумар 2-40-67 псіхолагу Пастаўскага ТЦСАН.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.