Поставские охрановцы поздравили ветерана Виктора Ивановича Ащепкова с 9 мая

75 лет Победы

Падарылі станоўчыя эмоцыі

Напярэдадні Дня Перамогі да 97-гадовага ветэрана вайны Віктара Ашчэпкава завіталі госці — начальнік Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы Вадзім Крыштафовіч і намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Павел Свірбутовіч. Яны перадалі віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Міністра ўнутраных спраў генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, віншавальны адрас ад Дэпартамента аховы МУС Беларусі, юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне1941—1945 гадоў», а таксама прадуктовы набор, аформлены ў выглядзе бандэролі.

«Мы, пакаленне мірнай Беларусі, шчаслівыя сустракаць гэты дзень разам з вамі, — зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта Вадзім Крыштафовіч. — Ганарымся мужнасцю і адвагай пераможцаў, дзякуем за вялікі дар — свабоду і незалежнасць роднай краіны. Няхай гісторыя вашага подзвігу жыве ў вяках. Моцнага вам здароўя, душэўнай цеплыні і нізкі паклон».

Ці трэба казаць, наколькі Віктару Іванавічу была прыемная такая ўвага ад прадстаўнікоў сілавых структур! Сам ён звольніўся з органаў унутраных спраў 1 снежня 1979 года. Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, «За бездакорную службу» І, ІІ ступеняў і іншымі.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.