В ОАО «Курополье-Агро» надаивают молока больше, чем в прошлом году

Сельское хозяйство

За 4 месяцы яго валавая вытворчасць склала 1 267,5 тоны, што на 148,2 тоны больш, чым было атрымана за адпаведны перыяд мінулага года. Рэалізавана 907,5 тоны (на 132,7 т больш, чым летась). Сярэдні надой ад каровы павялічыўся на 91 кілаграм.

— Мы паспяхова завяршылі зімоўку, — расказвала галоўны вет­урач Жанна Радулевіч. — Мелі шмат якасных кармоў, якімі нават дзяліліся з іншымі гаспадаркамі. Яшчэ і цяпер ёсць сілас і сянаж у плёнцы. Да пераводу на пашу жывёла атрымлівала камбікорм. Зараз каровы ўдосталь наядаюцца на пашы, таму і малака прыбаўляецца.

Галоўны ветурач ААТ «Кураполле-агра» Жанна Радулевіч і начальнік комплексу Марына Палітыка

Дойны статак на сельгаспрадпрыемстве налічвае 1 497 галоў. Сфарміравана 8 гуртоў, падабраны пастухі. Дастаткова даярак, ёсць падменныя. Па вытворчасці малака лідзіруе комплекс. За 4 месяцы тут атрымана 670,4 тоны, прыбаўка да мінулагодняга — 95,7 тоны. Сярэдні надой ад каровы склаў 1 197 кілаграмаў (плюс 163 кг).

— На комплексе ўтрымліваецца 565 кароў, якія зараз пасвяцца ў трох гуртах, — расказвала яго начальнік Марына Палітыка. — І даяркі, і пастухі зацікаўленыя ў высокіх надоях, бо ад гэтага залежыць іх зарплата. Прывяду прыклад: аператары, якія раздойваюць першацёлак, атрымліваюць у месяц 1 200-1 400 рублёў, а за сакавік было 1 500-1 800. Найвышэйшых надояў у гэтыя дні дабіваецца Рэната Леўша — у сярэднім 21 кілаграм ад каровы. А іх у групе 55, прычым палова — раздойныя.

Толькі што закончылі дойку кароў Інара Вешчанікіна, Вера Собаль, Рэната Махрэцкая і Рэната Леўша

Начальнік комплексу адзначыла таксама старанне Дануты Руткоўскай, Алены Шылей, Рэнаты Махрэцкай, Інары Вешчанікінай, Веры Собаль, Дар’і Марозавай і іншых аператараў. Падчас нашай размовы яны якраз вярнуліся з дойкі ў полі і не вельмі жадалі трапіць у кадр, маўляў, не па-святочнаму прыбраныя. Але хіба рабочае адзенне псуе выгляд працаўніц?

Асобная тэма — узнаўленне статка. Зараз у гаспадарцы ўтрымліваецца 4 800 галоў буйной рагатай жывёлы, што на 644 больш, чым было на такі час летась. Колькасць цялушак павялічылася да мінулагодняга ажно на 117%. З іх сфарміравана 5 гуртоў. Цялушкі — сваёй гадоўлі. Акрамя таго, 200 галоў у лік пагашэння даўгоў перададзены ААТ «Кураполле-агра» з райаграсэрвісу, які абанкруціўся. Тыя цялушкі ўтрымліваюцца на белькаўскай ферме і таксама папоўняць дойны статак гаспадаркі.

Зараз у ААТ «Кураполле-­агра» штодня надойваюць больш чым па 17 тон малака і здаюць на завод 15,5 тоны. Нарошчванне вытворчасці прадукцыі працягваецца.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.