В Поставах работницы ЖКХ начали высаживать первые цветы

Важное Общество

Квітней, горад!

Як дадаць у жыццё яркіх фарбаў, добра ведаюць кветкаводы УП ЖКГ. Кожную вясну яны клапоцяцца пра тое, каб пастаўчан і гасцей горада доўга радавалі прыгажосцю шматлікія рознакаляровыя клумбы.

Сёлета першыя кветкі ў райцэнтры пачалі высадж­ваць 15 мая. У гэты дзень работніцы жыллёва-камунальнай гаспадаркі рупіліся на гарадской плошчы і вуліцы Чырвонаармейскай, дзе з’явіліся аксаміткі, бегоніі  і гацаніі.

Кветкаводы Наталля Рутко, Вольга Гайдукевіч і Марына Кароль

— Пачаць пасадачныя работы раней не дазволіла халоднае надвор’е, — адзначыла кветкавод Вольга Гайдукевіч. — Пэўны час яно яшчэ будзе ўносіць карэктывы ў нашы планы па азеляненні горада. Пакуль мы засяроджаны на догля­дзе кветак у цяпліцах. Як і ў мінулыя гады, там высаджана вялікая колькасць іх відаў: ёсць агератум, пеларгонія, петунія, сальвія… Ужо гатовыя кошыкі з кветкамі, якія неўзабаве з’явяцца на гарадскіх вуліцах. Адным словам, турбот хапае. Прычым з самага пачатку вясны, калі толькі пачалі праразацца з зямлі цюльпаны. Многія звярнулі ўвагу, што каля брацкай магілы па вуліцы Чырвонаармейскай і на плошчы сёлета зацвілі новыя півонепадобныя.

Няма сумненняў, што хутка радаваць вока мінакоў будуць шматлікія кветкі. Справа — за часам і надвор’ем.

Іна Сняжкова
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.