Аисты облюбовали «столовую» в окрестностях Постав — городской полигон для бытовых отходов

Важное Экология

Стаў сталоўкай палігон

З падачы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча бусла называюць белакрылым сімвалам Беларусі. Гэтыя прыгожыя птушкі гняздуюцца па суседстве з людзьмі і лічацца шчаслівым талісманам.

«Меню» буслоў зусім не вегетарыянскае. Складаецца яно з дробных млекакормячых, рэптылій, амфібій, насякомых. У пошуках ежы птушак можна заўважыць на палях, у агародах і каля вадаёмаў.

А сёлета чарада з 20 асобін аблюбавала яшчэ адну «сталоўку» ў ваколіцах райцэнтра — гарадскі палігон для бытавых адходаў. Тут яны за ежу нават ладзяць бойкі. Мяркуючы па ўсім, такія паводзіны буслоў звязаны з недахопам ежы альбо вялікай папуляцыяй птушак. Дарэчы, гэта з’ява не экстраардынарная, як можа падацца на першы погляд. Вядома, што пры дэфіцыце ежы нашы буслы падчас зімоўкі сталуюцца на сметніках у Паўночнай Афрыцы.

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.