Добродетели устроили праздник для воспитанников приюта социально-педагогического центра

Общество

Сабрала свята сяброў

Сусветны дзень абароны дзяцей — цудоўная нагода ахінуць любоўю дзетак, падарыць ім станоўчыя эмоцыі і прэзенты. З гэтай мэтай напярэдадні свята і наведалі выхаванцаў прытулку Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна добрыя чараўнікі.

У двары ўстановы па адзін бок выстраіліся хлопчыкі і дзяўчынкі, якія тут часова жывуць, па другі — прадстаўнікі шпіталя, ТЦСАН, райкама БРСМ і пагранічнай камендатуры «Паставы». А пасярэдзіне размясціліся шматлікія падарункі, прывезеныя гасцямі: рэчы, неабходныя дзецям у паўсядзённым ужытку, і ўсемагчымыя прысмакі, цацкі, размалёўкі, фламастары і інш. Акрамя гэтага, кожнае дзіця атрымала яркі паветраны шарык ад работнікаў сацыяльнай службы.  Быў асобны падарунак і ад ваенных медыкаў — Падзячны ліст начальніка шпіталя калектыву і выхаванцам СПЦ за выставу малюнкаў, падрыхтаваную да прафесійнага свята пагранічнікаў.

Цяплей за сонца сагравалі пажаданні пастаянных і новых дабра­дзеяў установы. Дарослыя зычылі дзецям дабра, радасці, цеплыні, здароўя, поспехаў у вучобе, станоў­чых эмоцый, пабольш усмешак. А галоўнае — найхутчэй вярнуцца ў свае сем’і і сустракаць усе святы по­бач з клапатлівымі і любячымі роднымі людзьмі.

«Букет для сяброў»

Атрымалі падарункі і госці. Спецыяльна для іх выхаванцы прытулку падрыхтавалі вершы пра бесклапотнае дзяцінства і дэкаратыўныя работы «Букет для сяброў». Кожны такі букет размясціўся на белым аркушы паперы і складаўся з аб’ёмных кветак, сарцавіны якіх — фотаздымкі дзетак з прытулку СПЦ.

І хоць сёлета з-за пандэміі сустрэча прайшла ва ўрэзаным фармаце — без сумесных гульняў і чаявання ў засені квітнеючага саду, — яна ўсё адно запаліла радасныя іскрынкі ў вачах дзяцей.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.