Красный Крест помогает пожилым людям и медработникам Поставщины

Общество

Дапамагае Чырвоны Крыж

У нядзелю, 31 мая, да лынтупчанкі Рэгіны Тарасевіч у госці завітала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Пастаўскага ТЦСАН Іна Ягела, якая таксама з’яўляецца валанцёрам Чырвонага Крыжа. Яна перадала жанчыне, якая пражывае адна і мае першую групу інваліднасці, два вялікія пакеты з прадуктамі. У іх былі грэцкія крупы, рыс, чай, мясныя і рыбныя кансервы, макарона, цукар… Вага кожнага пакета — амаль 6 кілаграмаў.

Іна Ягела ўручае прадуктовыя наборы Рэгіне Тарасевіч

Усяго такія харчовыя наборы атрымалі 10 адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў з райцэнтра, Лынтуп, а таксама з вёсак Касцяні, Белае, Палессе і Савічы. Агульны кошт прадуктаў склаў 385 рублёў. Сродкі на іх набыццё выдаткаваў Дацкі Чырвоны Крыж.

— Дастаўка харчовых прадуктаў ажыццяўлялася ў рамках месячніка Чырвонага Крыжа, які праходзіў у Беларусі з 8 мая па 1 чэрвеня, — адзначыла старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава. — Сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і райкамам БРСМ на Пастаўшчыне праведзены шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам нашых валанцёраў. Вялікі дзякуй арганізацыям і прадпрыемствам раёна за збор сродкаў у гэты перыяд. Яны выкарыстаны на аказанне дапамогі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава ўручае пітную ваду медработнікам

1 400 аднаразовых пальчатак, 150 флаконаў гелю для рук, 130 ёмістасцей антыбактэрыяльнага мыла, 100 ахоўных шчыткоў для твару, 70 рэспіратараў, 20 ахоўных камбінезонаў, 80 літраў пітной вады — усё гэта за апошнія два месяцы Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа передало Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы і ТЦСАН, Дунілавіцкаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для саста­рэлых і інвалідаў. Агульная сума дапамогі склала крыху больш за 2 300 рублёў.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.