На прошлой неделе 3 оператора машинного доения коров получили дипломы и премии

Сельское хозяйство

Раённае ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні і галіновы райкам прафсаюза такім чынам адзначылі пераможцаў раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за сакавік-красавік. Узнагароды працаўнікам ферм прывезлі намеснік начальніка ўпраўлення Эдуард Януковіч і старшыня райкама прафсаюза Аляксей Філімонаў. Цёпла павіншавалі з працоўнымі дасягненнямі, пажадалі далейшых поспехаў, пацікавіліся, як працуецца зараз, якія надоі атрымліваюць у гэтыя дні.

Валянціна Шпак з ААТ «Янавіца-агра»

Знаёмімся з узнагаро­джанымі. У ААТ «Янавіца-агра» гэта Валянціна Шпак. «Вельмі старанная, добрасумленная, — характарызуе аператара галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Алена Шалаева. — Малако ад кароў з замацаванай за ёй групы заўсёды паступае якаснае. Захаванасць цялятак 100-працэнтная». «На ферме працую 24-ы год, — гаварыла сама жывёлавод. — Зараз у групе 57 кароў. У пашавы перыяд ёсць магчымасць атрымліваць большае малако. Штодня ад каровы надойваю ў сярэднім 16 кілаграмаў».

Надзея Шушкевіч з ААТ «Камайскі-агра»

Наталля Новікава працуе на малочнатаварнай ферме «Мольдзевічы» ААТ «Ярэва-агра» тры гады (пасля пераезду ў гаспадарку з Андрон). І кожны год выходзіць у лік пераможцаў спаборніцтва па надоях малака, атрымлівае адзнакі за сваё працоўнае старанне. Вось і па надоях за зімова-стойлавы перыяд яна ў ліку найлепшых у раёне. «Безумоўна, прыемна, калі тваю працу цэняць і адзначаюць, — прызналася. — Таму імкнешся дабівацца яшчэ вышэйшых вынікаў».

Наталля Новікава з ААТ «Ярэва-агра»

Надзея Шушкевіч у свой час закончыла Віцебскае швейнае вучылішча, але, як аказалася, выбар навучальнай установы быў памылковым. Дзяўчына так і не палюбіла прафесію швачкі і пайшла працаваць у жывёлагадоўлю. Пачынала на сваёй радзіме — Браслаўшчыне. А калі выйшла замуж і памяняла месца жыхарства, стала даяркай фермы «Мягуны» ААТ «Камайскі-агра», дзе працуе ўжо 11 гадоў. Працуе выдатна, таму кіраўніцтва гаспадаркі даверыла ёй раздойваць першацёлак. Адну групу раздаіла летась, другую раздойвае сёлета. Так атрымалася, што ў групе ажно 70 галоў, таму нагрузка на аператара вельмі вялікая. «Але спраўляюся, — сціпла заўважае Надзея. — У гэтыя дні надойваю па 1,5 тоны малака і больш».

Фаіна Касаткіна
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.