Страны открывают границы. Могут ли белорусы рассчитывать на поездку к морю?

Общество

Мора – мара?

Каранавірус, які хутка распаўсюдзіўся па свеце, найбольш адчувальна ўдарыў па галіне паслуг. «На паўзу» стаў увесь міжнародны турызм, і наша краіна — не выключэнне. Яшчэ зімой беларусы пачалі масава адмаўляцца ад ужо набытых тураў, а вясной многія дзяржавы і самі закрылі граніцы, што зрабіла іх наведванне проста немагчымым.

«Краіны адкрываюць граніцы. Ці могуць беларусы разлічваць на паездку да мора?». Артыкулы з такім і падобнымі назвамі сталі з’яўляцца ў беларускіх СМІ ў апошні тыдзень мая. Эксперты ў іх гаварылі пра тое, што пры жаданні адпачыць на моры гэтым летам удасца. Вялікая верагоднасць таго, што ў чэрвені паляцяць самалёты з Беларусі ў Албанію і Чарнагорыю і турысты змогуць атрымаць асалоду ад адпачынку на пляжах Адрыятычнага і Іянічнага мораў.

З 1 ліпеня шэраг краін Еўрасаюза (напрыклад, Грэцыя, Кіпр) аслабляе каранцін і пачынае прымаць замежных турыстаў. Чакаецца адкрыццё Турцыі, Грузіі, Туніса, але пакуль канкрэтныя даты не называюцца.

— Як і ўсе калегі, у апошнія пару месяцаў мы спынілі сваю працу ў плане выязнога турызму, — расказаў дырэктар пастаўскай турыстычнай фірмы «Джуманджы» Віталій Улыбін. — Але любыя цяжкасці — гэта новыя магчымасці. З-за закрытых граніц многія паглядзелі іншымі вачыма на Беларусь, адкрылі для сябе шэраг яе ўнікальных славутасцей, на якія раней не звярталі ўвагі. Радуе, што на ўнутраным турыстычным рынку з’яўляецца ўсё больш аўтарскіх тураў, якія прапануюць здзейсніць падарожжы па малавядомых, але ад гэтага не менш цікавых мясцінах. Іх так шмат і на Палессі, і на нашай Віцебшчыне (той жа ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Ельня»). Турыстаў усё менш цікавяць «раскручаныя» аб’екты (да прыкладу, замкі ў Міры ці Нясвіжы), многія аддаюць перавагу адпачынку на ўлонні дзікай прыроды, у беларускай глыбінцы, дзе не толькі няма скаплення лю­дзей, але і больш аўтэнтыкі.

Віталій Улыбін хоча паказаць турыстам усю прыгажосць пастаўскай прыроды і цяпер шмат працуе над арганізацыяй сплаваў на каяках па рацэ Мядзелцы. Але гэта тэма для асобнага артыкула…

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.