Сёлета Беларусь адзначыць важную дату ў сваёй гісторыі — 75-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Доўгія тры гады пакутавала наша зямля пад ярмом ворага. Былі зруйнаваны гарады і вёскі, загублены тысячы жыццяў.
Час няўмольны. Адзін за другім адыходзяць у нябыт былыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш застаецца і мірных сведкаў тых трагічных падзей. Але ніколі не павінна згаснуць памяць пра мужнасць і гераізм змагароў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пра тое, колькі гора і пакут давялося зведаць беларускаму народу ваенным ліхалеццем, як цяжка адраджалася мірнае жыццё.
Рыхтуючыся да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі, мы распачынаем рэдакцыйны праект «Дзеці вайны — дзеці Перамогі». Запрашаем актыўна адгукнуцца на яго тых, чыё дзяцінства прыпала на гады Вялікай Айчыннай, каму выпала жыць на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі або знаходзіцца ў няволі ў Нямеччыне, чые бацькі загінулі на фронце ці ў партызанскім атрадзе і хто рос сіратой або каму пашчасціла дачакацца іх і ганарыцца імі. Будзем удзячныя, калі падкажаце, з кім могуць сустрэцца журналісты і запісаць успаміны Званіце на рэдакцыйныя нумары: 4-13-39, 4-24-48. А ў першай публікацыі праекта расказваем пра нялёгкі лёс мужнага чалавека — інваліда з дзяцінства па наступствах Вялікай Айчыннай вайны Мечыслава Данілавіча Мухі.
***
Мечислав Данилович Муха является примером мужества и стойкости для всех, кто его знает
***
Намецілі план святкавання
Падрыхтоўка да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адзначаецца сёлета, і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (гэту дату беларусы будуць святкаваць у 2020-м), пачалася яшчэ ў канцы мінулага года. 16 кастрычніка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №408. Дакумент зацвердзіў склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па святкаванні гэтых значных для гісторыі Беларусі дат, узначаліў яго Прэм’ер-міністр краіны Сяргей Румас. Пазней адпаведныя аргкамітэты былі створаны на абласных і раённых узроўнях.
На гэтым тыдні ў рэжыме відэаканферэнцыі пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева ў аблвыканкаме адбылося пасяджэнне абласнога аргкамітэта. Яго ўдзельнікі (а гэта прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльнай сферы, адукацыі, медыцыны, ветэранскіх і маладзёжных аб’яднанняў і інш.) абмеркавалі папярэдні план падрыхтоўкі і святкавання названых юбілейных дат на Віцебшчыне.
Сярод асноўных запланаваных мерапрыемстваў абследаванне жыллёва-бытавых умоў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, правядзенне комплексных медыцынскіх аглядаў у дзяржаўных установах аховы здароўя, актывізацыя пошукавай працы па ўстанаўленні невядомых імён загінулых у Вялікай Айчыннай вайне і ўвекавечанні памяці пра іх, вырашэнне пытанняў добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і мемарыяльных комплексаў, актывізацыя работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі.
Людміла Зелянкевіч
***
***
***
На этой неделе смотровая комиссия обследовала жилищные условия ветеранов ВОВ и предлагала помощь
***
К ветеранам — с вниманием. Ежегодный медицинский осмотр и бесплатная ZALA
***
***
Мастер-класс к 75‑летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков (Видео)
***
След войны. На Поставской земле навечно остались 780 воинов Красной армии и участников сопротивления
***
Нет ничего вкуснее хлеба… История бывшего малолетнего узника Галины Алексеевой
***
***
#БеларусьПомнит. Партизанка-разведчица Надежда Михайловна Осененко
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
#БеларусьПомнит. Организатор и руководитель партизанской борьбы Василий ОСЕНЕНКО
***
Экспонаты высшей пробы. Районный краеведческий музей хранит награды высшей степени отличия
***
#БеларусьПомнит. Организатор и руководитель партизанской борьбы Федор Марков
***
В Поставском музее открылась выставка «Огненные вёрсты войны»
***
***
***
***
***
***
На Поставщине завершилась патриотическая экспедиция «Дорогами войны — дорогами памяти»
***
#БеларусьПомнит. В небе над Поставщиной — Николай Линчевский и Федор Лежнюк
***
#БеларусьПомнит. Организатор и руководитель партизанской борьбы Иван Евмененко
***
#БеларусьПомнит. Воины-освободители — Герои Советского Союза Алексей Голубков и Николай Васильев
***
#БеларусьПомнит. Воины-освободители — Герои Советского Союза
***
#БеларусьПомнит. Воины-освободители — Герои Советского Союза Николай Пивнюк и Василий Сидоренко